Мабільныя сілы Беларусі

Мабільныя сілы Беларусірод войскаў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1995—2007 гадах. Прызначаўся для прыкрыцця стратэгічнага разгортвання, зрыву спецыяльных аперацый праціўніка і выканання іншых раптоўных задач.

Мабільныя сілы Беларусі
МС РБ.jpg
Гады існавання 19952007
Краіна Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь
Падпарадкаванне Эмблема Генерального штаба Вооруженных Сил Республики Беларусь.png Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Emblem of Belarusian Ground Forces.svg Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Тып род войскаў
Дэвіз Раптоўнасць, сіла, шпаркасць

УзнікненнеПравіць

У 1992 годзе была прынятая першая ваенная дактрына незалежнай Беларусі. Дакумент вызначаў ваенную палітыку краіны як выключна абарончую. У гэтай сувязі пачаўся перагляд функцый і задач паветрана-дэсантных войскаў. У Рэспубліцы Беларусь пасля распаду СССР такіх падраздзяленняў існавала тры: 103-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія (Віцебск), 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада (Брэст)[1].

У чэрвені 1995 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выдаў указ аб стварэнні мабільных сіл[2]. У верасні падраздзяленні ПДВ зарабілі ў новым фармаце[3].

Склад і арганізацыяПравіць

У верасні 1995 года на базах 103-й дывізіі і 38-й брыгады створаны 38-й, 317-й і 350-й асобныя гвардзейскія мабільныя брыгады, а таксама 357-ы асобны гвардзейскі навучальны батальён. У 2002 годзе 317-я, 350-я брыгады і 357-ы батальёна аб’яднаныя ў 103-ю брыгаду, чые асобныя батальёны атрымалі нумары 317, 350 і 357[3].

На базе падраздзялення сфармаваны 33-ы асобны атрад спецназа, які атрымаў сакрэтнае Найменне «СДА» (спецыяльны дыверсійны атрад)[4]. У 2005-м там жа ўтворана міратворчая рота[5].

Мабільныя часткі ўваходзілі ў склад сухапутных войскаў. Агульнае кіраўніцтва падраздзяленняў ажыццяўляла ўпраўленне мабільных сіл[3].

У пачатку 2000-х гг. мабільныя брыгады былі перападпарадкаваны Генеральнаму штабу, а ў складзе аператыўнага ўпраўлення створаны аддзел сіл спецыяльных аперацый, што павысіла ўзровень арганізаванага кіравання мабільнымі часткамі і падраздзяленнямі спецпрызначэння. У 2004-м аддзел рэарганізаваны да ўпраўлення[1].

ФункцыяналПравіць

Пры стварэнні мабільных войскаў меркавалася, што задачы ў іх будуць агульнавайсковымі. На вучэннях падраздзяленням даручалі весці як наступальныя, так і абарончыя дзеянні, а таксама прыкрыццё асобных кірункаў. Мабільнасць, што з’яўлялася галоўнай іх перавагай, камандаванне фактычна не выкарыстоўвала. Аднак пазней злучэнні мабільных сіл сталі адпрацоўваць асобныя задачы спецыяльных дзеянняў, звязаныя, у асноўным, з процідзеяннем незаконным узброеным фарміраванням і дэсантна-дыверсійным сілам праціўніка[1][3].

РэарганізацыяПравіць

2 жніўня 103-я і 38-я брыгады мабільных войскаў былі аб’яднаны з 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння ГРУ у новы род войскаў — сілы спецыяльных аперацый.

Зноскі

  1. а б в Краткая историческая справка Архівавана 25 снежня 2021.
  2. Richard Woff, 'Minsk: making limited progress with reform,' Jane's Intelligence Review, June 1996, 248.
  3. а б в г Мобильные Силы Республики Беларусь - серия знаков
  4. Коммандос Беларуси Архівавана 25 снежня 2021.
  5. Миротворческая рота Беларуси // СБ. Беларусь сегодня, 13 ноября 2013