Маге́рка[1], венгерка[1], батораўка[1] (таксама Катруха у жаргоне дрыбінскіх шапавалаў) (Праз польск.: magierka ад венг.: magyar — венгерская шапка) — старадаўні мужчынскі галаўны ўбор без казырка, пашыраны на Беларусі ў XVIXIX стагоддзях. Спачатку рабілася з аксаміта ці сукна, але потым самым звычайным матэрыялам для магерак стала валяная поўсць[2].

Селянін у магерцы. Вёска Заходы Шклоўскага раёна. Пачатак XX стагоддзя

Звычайна для вытворчасці магерак зшывалі 4 кускі тоўстага сукна з валянай поўсці ў форме каўпака з завернутым уверх аколышам ці ўсечанага конуса вышынёй 15-20 см. Палі не рабіліся. Колер магеркі мог быць рознага адцення ад белага да чорнага, часам — карычневы[3].

Для ўпрыгожвання магерак карысталіся доўгім пяром, вышыўкай ніткамі і шнурам, часам футравай апухай, а таксама аплікацыяй.

Выкарыстанне правіць

Магеркі ўвайшлі ў карыстанне пад уплывам венгерскай моды, былі пашыраны з другой паловы XVI стагоддзя[1]. З часам стала часткай традыцыйнага народнага касцюма ў некаторых польскіх, літоўскіх, украінскіх і беларускіх мясцовасцях[1].

Зноскі

  1. а б в г д Лазука 2015, с. 125.
  2. Магерка
  3. Магерка(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Раманюк, М. Магерка / Міхась Раманюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 6.

Спасылкі правіць