Мадрыгал (музыка)

Мадрыга́л (фр.: madrigal, італ.: madrigale ад лац.: matricale — песня на матчынай мове) — у музыцы — свецкі музычна-паэтычны жанр эпохі Адраджэння.

Узнік у італьянскай народнай творчасці як аднагалосая лірычная песня на роднай мове (у адрозненне ад песнапенняў на лацінскай мове). У XIV ст. пашыраны ў форме двух—трохгалосай куплетнай песні  (руск.), часам у інструментальным суправаджэнні, з вядучым верхнім голасам. У XVIXVII стст. — чатыроз—пяцігалосы вакальны твор a cappella, заснаваны на нормах поліфаніі «строгага стылю» (А. Віларт, Ф. Вердэло, К. Феста, Ф. Б. Картэча, Я. Аркадэльт, Дж. Палестрына, А. Ласа). Пашыраны таксама ў Англіі (Т. Морлі, Т. Уілкс, Дж. Уілбі), Германіі (Г. Л. Гаслер, Г. Шуц) і іншых еўрапейскіх краінах. У канцы XVI — пачатку XVII ст. наблізіўся да канцэртных і драматычных жанраў і стаў асновай мадрыгальнай камедыі.

Літаратура

правіць