Майкл Оўэн Разенбаум (англ.: Michael Rosenbaum; нар. 11 ліпеня 1972) — амерыканскі акцёр, вядомы, галоўным чынам, па ролі Лекса Лютэра ў серыяле «Таямніцы Смолвіля».

Майкл Разенбаум
англ.: Michael Rosenbaum
Дата нараджэння 11 ліпеня 1972(1972-07-11)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, пісьменнік, акцёр дубляжа, кінаакцёр, тэлеакцёр, акцёр агучвання
IMDb ID 0742146
michaelrosenbaum.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Разенбаум нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў мястэчку Оўшэнсайд у штаце Нью-Ёрк, а вырас у Ньюбаргу, штат Індыяна. Вучыўся ў школе ў Ньюбарге і ва Універсітэце Заходняга Кентукі. Атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у вобласці тэатра і сродкаў сувязі. Яшчэ вучачыся ў вучылішчы і ўніверсітэце браў удзел у самадзейных пастаноўках, дзе атрымаў першы акторскі досвед. Пасля сканчэння ўніверсітэта перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе пачалася яго акцёрская кар'ера.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Спасылкі правіць