Майкл Фасбендэр (англ.: Michael Fassbender; нар. 2 красавіка 1977, Гайдэльберг, Германія) — ірландска-нямецкі акцёр, кінапрадзюсар, аўтагоншчык.

Майкл Фасбендэр
ірл.: Michael Fassbender
Дата нараджэння 2 красавіка 1977(1977-04-02)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Алісія Вікандэр[4][5]
Дзеці Марк Фасбендэр[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэатральны акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, акцёр, racing driver
Узнагароды
IMDb ID 1055413
michaelfassbender.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбольш вядомы роляй Магнета ў фільмах «Людзі Ікс: Першы клас», «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні», «Людзі Ікс: Апакаліпсіс» і «Людзі Ікс: Цёмны Фенікс», а таксама сваім супрацоўніцтвам з рэжысёрам Стывам Мак-Куінам, у якога зняўся у фільмах «Голад», «Сорам» і «12 гадоў рабства». Таксама вядомы ролямі ў фільмах «300 спартанцаў», «Бясслаўныя вырадкі», «Джэйн Эйр», «Небяспечны метад», «Праметэй», «Чужы: Запавет», «Макбет», «Стыў Джобс» і ў тэлесерыялах «Браты па зброі» і «Пуаро Агаты Крысці».

Уладальнік кубка Вальпі за найлепшую мужчынскую ролю (2011), двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (2014, 2016), трохразовы намінант на прэмію «Залаты глобус» (2012, 2014, 2016), чатырохразовы намінант на прэмію BAFTA (2009, 2012, 2014, 2016).

Зноскі

  1. Michael Fassbender // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Fassbender // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://people.com/movies/michael-fassbender-alicia-vikander-wedding-married/
  5. https://www.wmagazine.com/story/alicia-vikander-and-michael-fassbender-married-ibiza-wedding