Макар Іванавіч Ліцкевіч

беларускі футбаліст

Макар Ліцкевіч (нар. 3 сакавіка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Футбол
Макар Ліцкевіч
Поўнае імя Макар Іванавіч Ліцкевіч
Нарадзіўся 3 сакавіка 2002(2002-03-03)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (0)
2021   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 10 (0)
2022   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 16 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 чэрвеня 2020

Клубная кар’ера правіць

З 2019 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[2]. З лета 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу салігорцаў. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 чэрвеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (1:1).

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду[3]. З цягам часу стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4], дзе гуляў пераважна за дубль.

З пачатку 2022 года трэніраваўся з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку быў афіцыйна пераведзены ў склад гэтай каманды. Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года[5]. Прапусціўшы сезон 2023, у пачатку 2024 года стаў трэніравацца з салігорскім «Шахцёрам»[6].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Шахцёр (Салігорск)   15 1
2020 Д1 Шахцёр (Салігорск)   1 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік   10 0
2021 (2) Д1 Шахцёр (Салігорск)   1 0
2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   16 0

Крыніцы правіць