Максімава (возера)
Максімава — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 23 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 7,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.
Максімава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 161,2 м |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,52 км |
Найбольшая глыбіня | 0,8 м і 1,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,71 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Праблемы з <mapframe>:
|
Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Плошча вадазбору каля 2,71 км².
Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры возера знаходзіцца востраў плошчай 0,8 га. На поўдні выцякае ручай у раку Росіца.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 274. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 544.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Верхнедвинский район: карта. Верхнедвинск: план. Освея: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 3 000 экз.