Максім Андрэевіч Дробыш
Максім Дробыш (нар. 30 студзеня 2001, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Максім Андрэевіч Дробыш | |||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 студзеня 2001[1] (23 гады) |
|||
Грамадзянства | Беларусь | |||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||
|
||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец клуба «Віцебск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:2), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У 2020—2022 гадах працягваў выступаць за дубль, аднак стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.
У 2023 годзе застаўся ў камандзе пасля таго, як яна выбыла ў Першую лігу. У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[2]. Па выніках сезона 2023 дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У чэрвені 2024 года пакінуў каманду[3].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Віцебск | 14 | 0 |
2019 | Д1 | Віцебск | 1 | 0 |
2020 | Д1 | Віцебск | 3 | 0 |
2021 | Д1 | Віцебск | 7 | 0 |
2022 | Д1 | Віцебск | 7 | 0 |
2023 | Д2 | Віцебск | 19 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Віцебск | 2 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/maksim_drobysh/
- ↑ Максим Дробыш продлил контракт с "Витебском" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.
- ↑ Максим Дробыш покинул "Витебск" (руск.). football.by (4 чэрвеня 2024). Праверана 5 чэрвеня 2024.