Максім Сяргеевіч Луцкі
Максім Луцкі (нар. 9 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».
Поўнае імя | Максім Сяргеевіч Луцкі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 кастрычніка 2002[1] (20 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 2 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней трапіў у структуру «Мінска», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
У сакавіку 2021 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Мінску» на правах арэнды[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе мінчан, пераважна выхадзіў на замену, але часам трапляў і ў стартавы склад, выступаў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[3].
У лютым 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[4], аднак не здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Нафтан»[5] і далучыўся да «Маладзечна»[6], дзе стаў гуляць у аснове. Канец сезона 2022 прапусціў з-за службы ў арміі, у пачатку 2023 года вярнуўся ў каманду, аднак у маі 2023 года зноў адправіўся ва Узброеныя сілы[7].
Міжнародная кар’ера Правіць
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Мінск | 3 | 0 | |
2019 | дубль | Мінск | 9 | 0 | |
2020 | дубль | Мінск | 26 | 5 | |
2021 | Д1 | Мінск | 15 | 0 | |
2022 (1) | Д2 | Нафтан | 7 | 0 | |
2022 (2) | Д2 | Маладзечна | 10 | 1 |
Зноскі
- ↑ а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_lutski/
- ↑ Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом
- ↑ Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в "Рух"
- ↑ Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
- ↑ Луцкий расстался с "Нафтаном"
- ↑ Максим Луцкий подписал контракт с "Молодечно-2018"
- ↑ Максим Луцкий снова расстается с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (4 мая 2023). Праверана 11 мая 2023.