Максім Раманавіч Саматой

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Саматой)

Максім Саматой (нар. 11 кастрычніка 2001, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Футбол
Максім Саматой
Поўнае імя Максім Раманавіч Саматой
Нарадзіўся 11 кастрычніка 2001(2001-10-11)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2022   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 8 (0)
2022   Беларусь Ліда 15 (0)
2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2023   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (1)
2024— Беларусь Белшына (Бабруйск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, у 2021 годзе замацаваўся ў рэзервовай камандзе.

У лютым 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[3]. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выхадзіць на замену.

У чэрвені 2022 года быў пераведзены ў арэнду ў «Ліду»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў лідскі клуб.

У сакавіку 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[5]. Стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года пасля прагляду быў арандаваны бабруйскай «Белшынай»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[7], а ў студзені 2024 года пакінуў клуб[8].

У лютым 2024 года вярнуўся ў «Белшыну»[9].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама   9 0
2020 дубль Дынама   15 3
2021 дубль Дынама   26 0
2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ   8 0
2022 (2) Д2 Ліда   15 0
2023 (1) дубль Іслач   9 1
2023 (2) Д1 Белшына   8 1

Крыніцы правіць

  1. а б Maksim Samotoy // Transfermarkt — 2000.
  2. https://fcisloch.by/player.asp?id=Makсim-Samotoj-675&season=2024MEN
  3. Футбол. Игроки минского "Динамо" Максим Самотой и Станислав Клещук перешли в "Энергетик"-БГУ на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022.
  4. Минское "Динамо" отозвало Самотоя из аренды в "Энергетике-БГУ" и отправило в "Лиду" (руск.). football.by (28 чэрвеня 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
  5. Самотой подписал двухлетний контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  6. "Белшина" арендовала у "Ислочи" 21-летнего полузащитника (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Игроки вернулись из «Арсенала», «Сморгони» и «Белшины» (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (4 снежня 2023). Праверана 31 студзеня 2024.
  8. "Ислочь" рассталась с Самотоем (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.
  9. Максим Самотой вернулся в "Белшину" (руск.). football.by (25 лютага 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.