Максім Тадэевіч Рыльскі

(Пасля перасылкі з Максім Фадзеевіч Рыльскі)

Максі́м Тадэ́евіч Ры́льскі (укр.: Максим Тадейович Рильський; 7 сакавіка (19 сакавіка1895, Кіеў — 24 ліпеня 1964, Кіеў) — украінскі паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч, акадэмік АН Украіны.

Максім Рыльскі
Максим Тадейович Рильський
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 (19) сакавіка 1895[1] ці 19 сакавіка 1895(1895-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1964(1964-07-24)[2][3] (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя →
 Украінская ССР
Бацька Фадзей Разеслававіч Рыльскі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, палітык
Гады творчасці 19071964
Кірунак неакласіцызм, сацрэалізм
Мова твораў украінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Ленінская прэмія Сталінская прэмія — 1943 Сталінская прэмія — 1950
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька Максіма, этнограф, грамадскі дзеяч і публіцыст Тадэвуш-Томаш-Збігнеў Рыльскі, быў сынам памешчыка Разяслава-Кароля-Тэадора-Яна Рыльскага і княгіні Трубяцкой. Адзін з продкаў Рыльскіх у XVII стагоддзі быў кіеўскім гарадскім пісарам. Прапрадзед Рамуальд быў вучнем базыльянскай школы і пад час захопу Умані гайдамакамі ў 1768 годзе ледзь не загінуў.

Маці Максіма, Мяланія Фёдараўна, была простаю сялянкаю з вёскі Раманаўка (цяпер у Папяльнянскім раёне Жытомірскай вобласці).

У 1902 памёр бацька Максіма, і сям'я пераехала з Кіева ў Раманаўку. Максім спярша навучаўся ў хатніх умовах, пасля (з восені 1908 года) ў прыватнай гімназіі ў Кіеве.

Змалку пазнаёміўся з кампазітарам Міколам Лысенкам, этнографам, даследчыкам і збіральнікам украінскіх народных дум і песняў Дзмітром Равуцкім, акцёрам і рэжысёрам Панасам Саксаганскім, этнографам і фалькларыстам Аляксандрам Русавым, якія аказалі на яго вялікі ўплыў. Пэўны час ён жыў і выховываўся ў сем'ях Лысенкі і Русава.

Пасля прыватнай гімназіі Навуменкі Рыльскі навучаўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра, потым на гісторыка-філалагічным факультэце Народнага ўніверсітэта ў Кіеве, заснаваным за гетманам Паўла Скарападскага, але з-за бальшавіцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ніводнага з іх не скончыў. Займаўся самаадукацыяй, вывучэннем моў, музыкаю.

У 1919—1929 — настаўнічаў у вёсцы, у прыватнасці ў Раманаўцы, а таксама ў кіеўскай чыгуначнай школе, на рабфаку Кіеўскага ўніверсітэта і ва Украінскім інстытуце лінгвістычнай асветы.

Рыльскі пачаў пісаць рана, першы яго верш надрукаваны ў 1907, першы юнацкі зборнік паэзіі «На белых астравах» выйшаў у 1910 годзе. Першым ужо зрэлым, што вызначыла з’яўленне выдатнага паэта, быў зборнік «Пад восеньскімі зорамі» (1918).

У 1920-х Рыльскі належаў да мастацкай групоўкі «неакласікаў», пераследаванага афіцыйнай крытыкай за дэкадэнцтва і адарванасць ад сучасных патрэбаў сацыялістычнага жыцця. Цягам дзесяцігоддзя выйшла дзесяць кніжак паэзіі, сярод якіх «Сіняя далячынь» (1922), «Паэмы» (1925), «Скрозь буру і снег» (1925), «Трынаццатая вясна» (1926), «Гоман і адгоман», «Дзе сыходзяцца дарогі» (1929), і некалькі кніг паэтычных перакладаў, у прыватнасці ў 1927 годзе — пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Як і рэшта неакласікаў, Рыльскі безпасярэдне сваёй творчасцю не рэагаваў на палітычныя падзеі і цягам 1920-х гадоў цалкам ізаляваўся ад савецкай рэчаіснасці, толькі час ад часу ў адкрытай форме (напрыклад, у вершы «На свеце ёсць пявучы Лянгедок») чы ў выглядзе іранічных «водступаў» (як у «Чумаках» чы паэме «Сашко») выяўляў абурэнне ідэйна-палітычнай і літаратурнай атмасферай, што панавала тады (напрыклад, у артыкуле «Мая апалогія, альбо самаабарона», «Бальшавік», Кіеў, ч. 216, 23 верасня 1923). Такія паводзіны паэта выклікалі вострыя напады афіцыйнае крытыкі, што ўрэшце скончылася арыштам НКУС у 1931, пасля чаго ён амаль год прасядзеў у Лук'янаўскай турме. Пасля вызвалення Астап Вішня забраў яго да сябе ў Харкаў на некалькі дзён у госці. Яго таварышы-неакласікі Міхайла Драй-Хмара, Паўло Філіповіч, Мікола Зэраў былі рэпрэсаваны і загінулі ў канцлагерох.

Пасля зняволення творчасць Рыльскага змянілася, і ў зборніку «Знак вагаў» (1932) ён абвясціў актыўнае ўспрыняцце савецкай дзейнасці, дзякуючы чаму адзіным з неакласікаў уратаваўся ад сталінскага тэрору і быў залічаны ў лік афіцыйных савецкіх паэтаў. яго творчасць падзялілася на два рэчышчы — афіцыйнае і лірычнае, у апошнім яму ўдавалася ствараць незалежныя ад палітыкі, чыста мастацкія творы, якія перажылі яго. Аднак гэта не замінала савецкім органам «прафілактычна» яго шарсціць. Напрыклад, у кастрычніку 1947 «Савецкая Украіна» апублікавала артыкул «Пра нацыяналістычныя памылкі М. Рыльскага», дзе вінаваціла яго ў «буржуазным аб'ектывізме, адсутнасці бальшавіцкай партыйнасці і забыцці ісціны, што зместам савецкай ідэалогіі і культуры была бальшавіцкая ідэйнасць… не авалодаў асновамі марксісцка-ленінскага светапогляду… не пазбыўся ўплыву буржуазна-нацыяналістычнай ідэалогіі.»

У савецкую эпоху Рыльскі напісаў трыццаць пяць кніжак паэзіі, найлепшыя сярод якіх — «Знак вагаў» (1932), «Лета» (1936), «Украіна», «Збор вінаграду» (1940), «Слова пра родную маці», «Ружы і вінаград» (1957), «Галасіеўская восень», «Зімовыя запісы» (1964); чатыры кніжкі ліра-эпічных паэм, багата перакладаў са славянскіх і заходнееўрапейскіх літаратур, навуковыя працы па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве. У 1943 быў абраны акадэмікам. У 1944—1964 гадах Максім Рыльскі быў дырэктарам Інстытуту мастацтвазнаства, фальклору і этнаграфіі АН УССР. У 1960 яму была прысуджана Ленінская прэмія, у 1943, 1950 — Дзяржаўная прэмія СССР.

Памёр Максім Тадэевіч Рыльскі 24 ліпеня 1964 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Ушанаванне памяці

правіць

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в Рыльский Максим Фадеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Maxym Tadejowytsch Rylsky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  • Віра Агеєва. Мистецтво рівноваги. Максим Рильський на тлі епохи. — Київ: видавництво «Книга», 2012. — 391 с ISBN 9789668314667

Спасылкі

правіць