Максім Юр’евіч Рамашчанка

беларускі футбаліст

Максім Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Максим Юрійович Ромащенко; нар. 31 ліпеня 1976, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. З’яўляецца рэкардсменам нацыянальнай зборнай Беларусі па колькасці забітых галоў (20). Футбаліст года Беларусі (2004).

Футбол
Максім Рамашчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Юр’евіч Рамашчанка
Нарадзіўся 31 ліпеня 1976(1976-07-31)[1][2][…] (47 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Украіна
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1993 Украіна Паліграфтэхніка (Александрыя) 17 (2)
1993—1994 Беларусь Дняпро (Магілёў) 15 (1)
1994 Беларусь Фандак (Бабруйск) 1 (0)
1995—1996 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 58 (21)
1997—2000 Расія Дынама (Масква) 89 (15)
2000—2003 Турцыя Газіянтэпспор 62 (20)
2003—2004 Турцыя Трабзанспор 20 (6)
2004—2006 Расія Дынама (Масква) 43 (9)
2007 Расія Тарпеда (Масква) 27 (15)
2008—2009 Турцыя Бурсаспор 36 (4)
2009 Расія Хімкі 8 (0)
2010 Расія Салют (Белгарад) 10 (1)
2010—2012 Расія Дынама (Бранск) 52 (9)
2012—2013 Расія Хімкі 13 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—1997 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (5)
1998—2008 Беларусь Беларусь 64 (20)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Максім з’яўляецца малодшым братам беларускага футбаліста і трэнера Міраслава Рамашчанкі.

Кар’ера правіць

Выхаванец днепрапятроўскага футбола, пачынаў дарослую кар’еру ва Украіне, у клубе «Паліграфтэхніка». З 1993 года выступаў у Беларусі за «Дняпро», «Фандак» і МПКЦ (разам з апошнім клубам стаў чэмпіёнам краіны).

Выступаў у маскоўскім «Дынама» з 1997 па 2006 год (з перапынкам). У дублюючым складзе «Дынама» правёў 14 матчаў і забіў 3 галы. За асноўны склад правёў 116 матчаў, забіў 22 мяча.

У 2007 годзе быў іграком футбольнага клуба «Тарпеда» (Масква), які выступаў у першым дывізіёне Расіі. Клуб не вырашыў задачу па вяртанні ў Прэм’ер-лігу, а ўмовы новага кантракта, прапанаванага тарпедаўскім кіраўніцтвам, Рамашчанка не задаволілі, і ён пакінуў каманду.

У студзені 2008 года Рамашчанка заключыў кантракт з турэцкім клубам «Бурсаспор» тэрмінам на 1,5 года.

26 чэрвеня 2009 года Максім падпісаў кантракт з падмаскоўнымі «Хімкамі» тэрмінам на 1,5 года[3]. Па заканчэнні сезона на правах свабоднага агента пакінуў клуб.

26 студзеня 2010 года падпісаў кантракт з белгарадскім «Салютам», які раней узначаліў яго брат Міраслаў. Улетку таго ж года Максім, па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Салютам».

23 ліпеня 2010 падпісаў кантракт з «Дынама» (Бранск) да канца 2010 года з магчымай пралангацыяй, а 10 студзеня 2011 клуб падоўжыў пагадненне з паўабаронцам па схеме «год + паўгады». У канцы жніўня 2012 года вярнуўся ў «Хімкі»[4]. Па заканчэнні сезона 2012/13 завяршыў прафейсіную кар’еру[5]. У цяперашні час разам з сям'ёй жыве ў Маскве.

У 1998—2008 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы бамбардзір зборнай (20 галоў). Усяго за зборную зрабіў 1 хет-трык і 4 дубля, у тым ліку дубль у браму зборнай Італіі (13 кастрычніка 2004 года, выніковы лік 3:4).

Зноскі