Максім Яўгенавіч Кац

расійскі палітычны і грамадскі дзеяч

Максім Яўгенавіч Кац (руск.: Макси́м Евге́ньевич Кац; нар. 23 снежня 1984, Масква, РСФСР, СССР) —  расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, сузаснавальнік (разам з Ільёй Варламавым) і дырэктар фонду «Гарадскіх праектаў», чэмпіён Расіі па спартыўным покеры, вікіпедыст, былы дэпутат муніцыпальнага сходу Маскоўскага раёна Шчукіна (III скліканне 2012—2016) ад партыі «Яблака».

Максім Кац
Максим Кац
Нараджэнне 23 снежня 1984(1984-12-23) (39 гадоў)
Імя пры нараджэнні руск.: Максим Евгеньевич Кац
Жонка Кацярына Пацюліна
Веравызнанне свецкасць
Партыя «Яблака» (2016—2020)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік
Узнагароды
Сайт maxkatz.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Больш вядомы ў Беларусі, як аўтар аднайменнага канала YouTube, які шырока асвятляў пратэсты ў Беларусі.

YouTube канал

правіць

YouTube-канал Максіма Каца быў створаны ў 2008 годзе[1]. У пачатку 2020 года пачаў рабіць штодзённыя відэа на тэмы ўрбаністыкі, гісторыі, палітыкі.

21 чэрвеня 2020 было выпушчана першае відэа[2] пра падзеі ў Беларусі, а праз кароткі час відэа[3] пра Аляксандра Лукашэнку якое выклікала шырокую ўвагу сярод глядачоў, як расійскай, так і беларускай аўдыторыі.

З 2 сакавіка па 26 кастрычніка 2020 колькасць падпісчыкаў узрасла з 13 800 да 613 000.

10 жніўня 2020 года Кац пачаў выпускаць відэаматэрыялы пра акцыі пратэсту пасля выбараў у Беларусі. У інтэрв’ю часопісу The Village Максім распавёў, што сам прыдумляў канцэпцыю ролікаў з сумарным ахопам ад 300 тысяч да 1 мільёна праглядаў кожны, а для параўнання палітычнага працэсу з іншымі краінамі (Югаславія, Арменія, Паўднёвая Карэя, Эстонія) звяртаўся да іншых экспертаў.

З 1 па 6 верасня 2020 года па інфармацыі самага Каца статыстыка яго YouTube-канала склала 35 % гледачоў з Беларусі (у ліпені толькі 12 %) [4].

Зноскі

Спасылкі

правіць