Макс Гасцінгс або Хэйстінгс (англ.: Sir Max Hugh Macdonald Hastings, нар. 28 снежня 1945) — брытанскі гісторык, пісьменнік, журналіст.

Макс Гасцінгс
Род дзейнасці журналіст, ваенны гісторык, пісьменнік
Дата нараджэння 28 снежня 1945(1945-12-28)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Macdonald Hastings[d]
Маці Anne Scott-James[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 снежня 1945 года ў Лондане[2]. Скончыў школу Чартэрхаус і паступіў ва Універсітэцкі каледж Оксфарда, які кінуў праз год. Працаваў журналістам у больш чым 60 краінах і 11 ваенных канфліктах. Дзесяць гадоў быў галоўным рэдактарам The Daily Telegraph (1986—1995). У 2002 годзе быў прысвечаны ў рыцары.

Навуковая дзейнасць правіць

На гістарычнай ніве займаецца даследаваннямі розных ваенных канфліктаў, як, напрыклад, Першая сусветная, Другая сусветная, Фалклендская, Карэйская і В’етнамская войны. Сярод яго прац:

Палітычныя погляды правіць

Час ад часу з’яўляўся прыхільнікам то кансерватыўнай, то лейбарысцкай партыі[3]. У жніўні 2014 года, напярэдадні рэферэндуму па пытанні незалежнасці Шатландыі, выступіў супраць сепарацыі рэгіёна[4]. У 2019 годзе застаўся незадаволены абраннем Борыса Джонсана на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[5].

Сям’я правіць

Бацька Макса — Макдоналд Гасцінгс (1909—1982) быў ваенным карэспандэнтам, маці работала рэдактарам часопіса Harper’s Bazaar. Першая жонка — Патрысія Эдмандсан, на якой пісьменнік быў жанаты з 1972 года па 1994 год. Другая — Пенелопа (народжаная Левінсан). З ёй ён у шлюбе з 1999-га[2].

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. а б "Hastings, Sir Max (Macdonald), (born 28 Dec. 1945), author and journalist". Who's Who. 2007. doi:10.1093/ww/9780199540884.013.19444.
  3. Hastings, Max (11 квітня 2010). "My vote". The Guardian. Праверана 16 травня 2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  4. "Celebrities' open letter to Scotland – full text and list of signatories". The Guardian. 7 серпня 2014. Праверана 25 серпня 2014. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  5. I was Boris Johnson's boss: he is utterly unfit to be prime minister The Guardian. June 24 2019. Retrieved June 24 2019.