Макінак (англ.: Mackinac) — востраў на возеры Гурон. Уваходзіць у склад штата Мічыган (ЗША). Плошча — 9,78 км². Насельніцтва (2010) — 492 чал. На востраве арганізаваны нацыянальны парк.

Макінак
англ. Mackinac
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча9,78 км²
Найвышэйшы пункт271 м
Насельніцтва492 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва50,31 чал./км²
Размяшчэнне
45°51′40″ пн. ш. 84°37′50″ з. д.HGЯO
Акваторыявозера Гурон
Краіна
Штатштат Мічыган
Макінак (ЗША)
Макінак
Макінак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Макінак месціцца на паўночным захадзе возера Гурон у 345 км на поўнач ад Лансінга, сталіцы штата Мічыган. Даўжыня з паўночнага захаду на паўночны ўсход — 4 км. Найбольшая шырыня — 2,84 км.

Востраў пагорысты. Вышэйшы пункт займае 271 м над узроўнем акіяну. Складзены вапнякамі. Характэрны пейзажы, сфарміраваныя ў эпоху аледзянення, і шматлікія сляды выветрывання.

Значная частка вострава пакрыта шырокалістымі і хваёвымі лясамі, каля берага вылучаюцца нізінныя прыазёрныя лугі. Фаўна: шматлікія птушкі, амфібіі, казуркі, некалькі відаў змей, лісы, каёты і інш.[1]

Клімат мяккі прахалодны[2]. Сярэдняя гадавая тэмпература — +5,7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 779 мм.

Гісторыя правіць

Археолагі вызначылі, што востраў Макінак быў населены чалавекам не пазней за 900 г. н. э. Ён адыгрываў значную ролю ў гісторыі алганкінаў, якія называлі яго за высокія берагі mish-la-mack-in-naw ("вялікая чарапаха")[3]. Згодна паданням, плямёны аджыбвэ, атава і патаватомі заключылі на востраве пагадненне аб стварэнні канфедэрацыі Рада трох агнёў.

У 1634 г. востраў Макінак быў адкрыты французамі. У 1780 г. на ім была пабудавана брытанская крэпасць Форт-Макінак. Пасля заканчэння Амерыканскай рэвалюцыі ён быў перададзены ЗША. Падчас вайны 1812 - 1814 гг. брытанцы захапілі крэпасць і ўтрымлівалі яе да самага заканчэння ваенных дзеянняў.

У XIX ст. доўгі час выкарыстоўваўся амерыканскімі гандлярамі. Пасля Грамадзянскай вайны паступова ператварыўся ў папулярнае месца адпачынку. У 1875 г. пераўтвораны ў нацыянальны парк[4].

Інфраструктура правіць

На поўдні вострава Макінак месціцца аднайменны горад, які складае аснову графства Макінак. Яго насельніцтва займаецца абслугоўваннем турыстаў, колькасць якіх у летнія месяцы дасягае 15 тысяч чалавек у дзень. Астатняя тэрыторыя занята нацыянальным паркам, падпарадкаваным штату Мічыган. Арганізацыя самастойных стаянак у яго межах забаронена.

З 1898 г. на Макінаке забаронены матарызаваны транспарт, таму турысты і мясцовае насельніцтва перасоўваюцца пешшу, на роварах ці ў конных запрэжках[5]. Востраў звязаны з берагам паромам, узімку — лядовым мастом. На востраве таксама працуе невялікі аэрапорт.

Славутыя мясціны правіць

Востраў Макінак знакаміты сярод наведвальнікаў сваімі пагорыстымі ляснымі краявідамі, гонкамі рачных суднаў і дзесяцідзённым Бэзавым фестывалем, што арганізуецца з 1949 г.

Найбольш вядомыя славутыя мясціны:

  • Форт-Холмс — невялікая брытанская кэпасць, пабудаваная ў 1812 г. каля найвышэйшага пункта на востраве

Зноскі

Спасылкі правіць