Малачай[3][4], Багаткі (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных даных, 800, па другіх — больш за 1600, па трэціх — каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.

Малачай

Euphorbia pulcherrima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphorbia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28032
NCBI  3990
EOL  20197
GRIN  g:4515
IPNI  15393
FW  319873

Апісанне

правіць

Травы, кусты ці, зрэдку, дрэўцы. Па агульным выглядзе вельмі разнастайныя. У адных звычайныя, сцёблы без калючак і лісця, у іншых калючыя, у трэціх — сцёблы мясістыя, кактусападобныя, кантаваныя, нярэдка слупападобныя, з калючкамі і без лісця. Ва ўсіх у тканках па большай частцы белы млечны сок (т.з. «латэкс»), цячэ ў моцна галінастых млечных сасудах без перагародак. Пры пападанні на скуру чалавека сок можа выклікаць раздражненне[5].

У складаных суквеццях малачаю зеленавата-жоўтыя прыкветнікі, якія сядзяць большай часткай парамі і адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў звычайна меншай даўжынёй і шырокімі абрысамі. Элементарнае суквецце акружана пяццю невялікімі крыючымі лістамі, зрослымі ў бакал, які нагадвае зрослалістую чашачку. Па яго знешняй паверхні ў верхняй частцы маюцца буйныя залозкі. Унутры бакала змяшчаецца жаночая кветка, якая займае цэнтральнае становішча, сядзіць на доўгай ножцы і высунута вонкі, і шмат дробных мужчынскіх кветак, згрупаваных у пяць звілін, пазушных па адносінах да лісточкаў, утвараючых бакал. Кожная мужчынская кветка на кароткай кветаножцы і складаецца толькі з адной тычынкі, ніць якой складае непасрэдна працяг кветаножкі. Мяжа паміж кветаножкай і тычынкавай ніццю бывае прыкметна ў выглядзе сучлянення.

Жаночыя кветкі, у сваю чаргу, зведзены толькі да песціка. Такое суквецце з мужчынскіх кветак і жаночай кветкі ў бакале атрымала назву цыятыя. Цыятый біялагічна адпавядае суквеццю, а марфалагічна ён падобны на асобную кветку, якая мае просты калякветнік (бакал), шмат тычынак (5 звілін з мужчынскіх аднатычынкавых кветак) і адзін песцік (жаночую кветку).

Існуе шмат малачаяў арыгінальнага знешняга выгляду. Сярод іх заслугоўваюць асаблівай увагі афрыканскія кактусападобныя малачаі. У гэтых малачаяў лісты рэдукаваныя, сцяблы сакавітыя. Сукулентны характар такіх раслін робіць іх вельмі падобнымі на кактусы, непасрэднай роднасці з якімі, аднак, малачаі не маюць.

Некаторыя віды

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Малачай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.14
  5. Сергей Бесараб Молочаи: «растения планеты Форбол» // Патрэон — patreon.com, 20 кастрычніка 2021, 01:29
  6. Звесткі пра род Euphorbia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  7. Справочник растений: Euphorbia antiquorum паводле звестак выдання Вульф Е.В., Малеева О.Ф. Мировые ресурсы полезных растений. — Л.: Наука, 1969.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Комнатные растения: эуфорбия(молочай) (Праверана 26 кастрычніка 2009)
  9. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай остистый (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  10. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай реснитчатолистный Архівавана 27 красавіка 2011. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  11. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай бухтарминский Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  12. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай сизый Архівавана 27 красавіка 2011. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  13. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай даурский Архівавана 22 жніўня 2006. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  14. Энциклопедия растений Сибири: молочай острый (Праверана 18 кастрычніка 2009)
  15. Энциклопедия растений Сибири: молочай Фишера (Праверана 18 кастрычніка 2009)
  16. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай солнцегляд Архівавана 6 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  17. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай енисейский Архівавана 6 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  18. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай ленский Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  19. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай крупнокорневой Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  20. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай монгольский Архівавана 26 жніўня 2006. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  21. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай миртолистный Архівавана 6 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  22. Энциклопедия растений Сибири: молочай желтеющий (Праверана 18 кастрычніка 2009)
  23. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай Потанина Архівавана 26 жніўня 2006. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  24. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай репка Архівавана 6 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  25. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай саянский Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  26. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай Сегье Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)
  27. Электронный каталог сосудистых растений Азиатской Сибири: молочай полусердцевидный Архівавана 5 сакавіка 2016. (Праверана 22 кастрычніка 2009)

Літаратура

правіць
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі

правіць