Малая Сваротва
Мала́я Сваро́тва[1] (трансліт.: Malaja Svarotva, руск.: Малая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 287 жыхароў, 117 гаспадарак (2005).
Вёска
Малая Сваротва
|
ГісторыяПравіць
На пачатку XX ст. існаваў маёнтак Сваротва ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Моўчадскай гміны Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі палавіну вёскі. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.
УУ 1972 годзе дзейнічалі Дом культуры, 8-гадовая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін. Да вёскі далучаны сумежны хутар Лімантаўшчына.
У 1999 годзе адкрыты музей імя Б. Б. Вільчкоўскага.
ІнфраструктураПравіць
Працуюць с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.
НасельніцтваПравіць
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 287 жыхароў, 117 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх