Малы гасціны двор
Малы гасціны двор — колішні гандлёва-складскі комплекс у Мінску на паўночным баку пл. Свабоды. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].
Гасціны двор | |
Малы гасціны двор | |
---|---|
![]() Малы гасціны двор у 1915 г. | |
53°54′17″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Тып будынка | Гасціны двор |
Будаўніцтва | XVIII — XIX стст. |
Будынкі | |
пл. Свабоды, 19, 21 | |
Статус |
![]() |
Стан | Знішчаны |
Гісторыя правіць
Комплекс узведзены ў XVIII—-пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазіцыю з двума унутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2].
Падчас будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, тунэль якой пралягаў праз Верхні горад і прайшоў непасрэдна пад Малым гасціным дваром, пад будынкам была выяўлена лінза пераахалоджанай вады. Будаўнічая дзейнасць закранула лінзу, што прывяло да вымыцця грунту з-пад будынка, узровень зямлі ў сутарэннях панізіўся на некалькі метраў - Малы гасціны двор фактычна павіс у паветры і трымаўся толькі за кошт папярэдняга ўмацавання вонкавых сцен, пад якімі лінзы не было. Аператыўнае бетанаванне фундамента дазволіла закенсерваваць аб'ект і даць магчымасць распрацаваць праект яго далейшай рэстаўрацыі. Нягледзячы на гэта, будынак стаў ахвярай бюракратычных паравалок і ў канчатковым выніку быў знесены.
Архітэктура правіць
Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў плане. З заходняга боку да яго была прыбудавана галерэя-тэраса, пад якой размяшчаліся крамы і складскія памяшканні. З боку унутранага двара на ўзроўні другога паверха праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная планіроўка была анфіладнай[3].
Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка і часткай дваровага фасада прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, планіроўка — калідорна-анфіладная[2].
У XX ст. комплекс быў перабудаваны і накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.