Малы жоўтахохлы какаду
Малы жоўтахохлы какаду (Cacatua sulphurea, сін. Plyctolophus sulphurea) — птушка сямейства какаду.
Малы жоўтахохлы какаду | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Cacatua sulphurea Gmelin, 1788 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Знешні выгляд Правіць
Даўжыня цела 33-35 см, хваста 11 см; вага да 500 г. апярэнне белае. Хахалок у верхняй частцы і вобласць вушэй жоўтая. Дзюба і лапы шэра-чорныя. Калявокавае кальцо без пёркаў, блакітнага колеру. Афарбоўка самцоў і саміц аднолькавая. У самцоў дзюба і галава буйнейшыя. Але галоўнай адрознівальнай палавой прыкметай з’яўляецца афарбоўка радужкі вачэй. У саміц яна чырвона-карычневая, а ў самцоў амаль чорная. Голас гучны, хрыплы. Пры спалоху рэзкі, пераходзіць у візг.
Распаўсюджанне Правіць
Насяляе Малыя Зондскія астравы і Сулавесі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |