Маляўкі (Мінск)

колішняя вёска, з 1967 года ў складзе Мінска.
(Пасля перасылкі з Маляўкі, Мінск)

Маля́ўкі — колішняя вёска на левым беразе ракі Свіслач, з 1967 года ў складзе Мінска.

Вёска
Маляўкі
Маляўкі ў 2017 годзе
Маляўкі ў 2017 годзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Маляўкі на карце Беларусі ±
Маляўкі (Мінск) (Беларусь)
Маляўкі (Мінск)
Маляўкі (Мінск) (Мінск)
Маляўкі (Мінск)

Гісторыя правіць

У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары пацвердзіў войту менскаму Абраму Езафовічу валоданне сялом Шейпічы: «А у Менскомъ повете на реце на Свислочы [село] на имя Шеипичы а Нефеда зъ сынми, а Молявъку Семенковича зъ братею…», — пазней, напэўна, імя Маляўкі стала родавым прозвішчам і дало назву дзвюм вёскам — Маляўкам і Маляўшчыне[1]. У 1557, 1596 гадах сяло Малявычы (Маляўкі), дзяржаўная ўласнасць. У 1667 годзе маёнтак Маляўкі, 10 дымоў. У 1791 годзе вёска Маляўкі маёнтка Грэбелькі Мінскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе засценак Сеніцкай воласці Мінскага павета, 22 двары. 144 жыхары[2].

 
Маляўкі ў 2017 годзе
 
Маляўкі ў 2017 годзе

У 1917 годзе 27 двароў, 141 жыхар. Пазней цэнтр калгаса імя ДПУ ў Прыгарадным, а пасля ў Навадворскім сельсавеце[3]. 1 снежня 1926 года ў вёсцы адкрыта школа для малаграматных[4]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён. На вуліцы Маляўкі засталіся 2 дамы.

Зноскі

  1. Груша А. І., с. 58—59.
  2. Памяць 1998, с. 602.
  3. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 224.
  4. Школы в пригородных деревнях(руск.) // Звезда : газета. — Минск: 1926. — № 283. — С. 5.

Літаратура правіць

  • Маляўкі // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Малявки // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць