Мамілярыя (Mammillaria) — адзін з найбуйнейшых родаў у сямействе кактусавыя. На сёння ў родзе прызнаны 171 від і разнавіднасць. Па колькасці відаў род Mammillaria ўваходзіць нараўне з родамі Opuntia і Echinopsis у тройку самых шматлікіх.

Мамілярыя

Mammillaria dioica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mammillaria Haw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19778
NCBI  130139
EOL  52940
GRIN  g:7221
IPNI  331750-2

Упершыню Мамілярыя была апісана Карлам Лінеем пад назвай Cactus mammillaris у 1753 годзе ў яго працы Species Plantarium. Назва роду паходзіць ад лацінскага mammilla — сасок, што паказвала на туберкулы, або сасочкі — адну з адметных асаблівасцяў расліны. У 1812 брытанскі даследчык кактусаў Адрыян Хаварт апісаў род Mammillaria і ўключыў у яго віды з агульнымі прыкметамі.

Большасць Мамілярый паходзіць з Мексікі, але некаторыя віды растуць на паўднёвым захадзе ЗША, у Вест-Індыі, Калумбіі, Венесуэле, Гватэмале і Гандурасе.

Сінонімы правіць

У склад роду Mammillaria (у прынятай у гэтым артыкуле сістэматыцы) уключаюцца расліны, якія ў розны час уключаліся ў прыведзеныя ніжэй роды. У іншых сістэматыках, напрыклад, Бакеберга, роды Krainzia, Dolichotele і т. п. з'яўляюцца самастойнымі. Род Cactus L., першы род кактусаў, апісаны Лінеем, у сучасных сістэматыках адсутнічае.

Спіс відаў правіць

Вядомыя наступныя віды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі правіць

Найбольш поўны і кваліфікаваны на сёння інтэрнэт-рэсурс прысвечаны роду — mammillarias.net, дзе можна знайсці поўны спіс таксонаў роду з апісаннямі, карты прыродных арэалаў і мноства фатаграфій усіх таксонаў роду Mammillaria як у прыродзе так і ў культывацыі.