Мангун-Тайга
Мангун-Тайга, Мунгун-Тайга (тув.: Мөңгүн-Тайга — Срэбраная гара) — горны масіў на тэрыторыі Мангун-Тайгінскага кажууна, у міжрэччы Мугура (з поўначы), Шара-харагай (з усходу і паўднёвага ўсходу) і Талайты (з захаду), на ўсходзе Алтая. Расійская частка Алтайскіх гор лічыцца часткай Заходняй Сібіры, але Мангун-Тайга ў 1932 годзе была перададзена (разам з поўначчу Убсунурскай катлавіны) са складу Манголіі ў склад Тувінскай Народнай Рэспублікі, а ў 1944 годзе (пасля ўваходжання Тувы ў Расію) стала разам з усёй Тувой лічыцца часткай Усходняй Сібіры.
Мангун-Тайга | |
---|---|
тув. Мөңгүн-Тайга | |
Краіна | |
Рэгіён | Тыва |
Раён | Мангун-Тайгінскі кажуун |
Горная сістэма | Алтайскія горы |
Вышыня | 3970,5 м |
Ля ўсходняга падножжа масіву ляжыць возера Хіндыктыг-Холь. Тут знаходзіцца найвышэйшы пункт Тывы і ўсёй Усходняй Сібіры — гара Мангун-Тайга (3970,5 м). Гісторыя ўзыходжанняў на гару пачалася ў 1946 годзе.
Масіў складзены крышталічнымі сланцамі і пясчанікамі, прарываецца ў цэнтры масіву інтрузіямі гранітаў. У высакагор’і — ледавікі агульнай плошчай каля 44 км².
Літаратура
правіць- Мангун-Тайга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).