Манетачка
Манетачка (руск.: Монеточка[2], сапраўднае імя Лізавета Андрэеўна Гырдымава (руск.: Елизавета Андреевна Гырдымова); нар. 1 чэрвеня 1998, Екацярынбург) — расійская спявачка, музыкантка, кампазітарка і аўтарка песень. У творчасці пераважаюць жанры поп-рок і антыфолк, з канца 2016 года яе песні ўтрымліваюць элементы электроннай музыкі.
Манетачка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Лізавета Андрэеўна Гырдымава |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1998 (26 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Расія |
Муж | Q110421555?[1] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | 2016 — ц.ч. |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | клавішныя |
Жанры | поп,электронная музыка, індзі-поп |
monetochka.world (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 1 чэрвеня 1998 года ў Екацярынбургу. Бацька, Андрэй Еўсцігнеевіч Гырдымаў, па прафесіі будаўнік, маці, Алена Аляксандраўна Гырдымава, працуе ў турыстычнай кампаніі. У 2014 годзе пайшла ў дзясяты клас Спецыялізаванага вучэбна-навуковага цэнтра Уральскага федэральнага ўніверсітэта.[3] Скончыўшы адзінаццаць класаў, у 2016 годзе паступіла на спецыяльнасць «прадзюсаванне» ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДIК) ў Маскве на завочную форму навучання.
У снежні 2020 года выйшла замуж за прадзюсара Віктара Ісаева.
Творчасць
правіцьЛіза грае на піяніна і складае вершы.[4]
Першапачаткова яна бачыла сваёй мэтавай аўдыторыяй пятнаццацігадовых дзяўчынак «з ружовымі валасамі», але ў выніку на творчасць спявачкі сталі звяртаць увагу людзі цалкам розных узроставых катэгорый незалежна ад полу.
1 чэрвеня 2017 г. апублікавала на YouTube-канале відэа на песню «Чайлдфры», запісаную разам з хіп-хоп-выканаўцам Noize MC.[5]
25 мая 2018 года Манетачка выпусціла новы альбом пад назвай «Размалёўкі для дарослых» з 10 песень на лэйбле «M2», пад якім выпускаюцца такія выканаўцы, як Бі-2 і Дэльфін.[6] Усе песні з гэтага альбома патрапілі ў чарт топ-100 «Яндэкс Музыкі», а трэк «Німфаманка» заняў першае месца.
28 мая 2018 года выступіла на шоў «Вячэрні Ургант», дзе выканала песню «Кожны раз». Іван Ургант, прадстаўляючы спявачку тэлегледачам, заявіў, што «некаторыя з крытыкаў» лічаць новы альбом Манетачкі «Размалёўкі для дарослых» «адным з галоўных рускамоўных альбомаў гэтага года». 1 чэрвеня 2018 года, у дзень народзінаў Манетачкі, у Маскве адбыўся канцэрт-прэзентацыя новага альбома і кліпа на песню «Запарожац».
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- 2016 — «Психоделический клауд-рэп» (бел.: «Псіхадэлічны клаўд-рэп»)
- 2018 — «Раскраски для взрослых» (бел.: «Размалёўкі для дарослых»)
- 2018 — «Декоративно-прикладное искусство» (бел.: «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»)
Міні-альбомы
правіць- 2017 — «Я Лиза» (бел.: «Я Ліза»)
Сінглы
правіць- 2016 — «Гоша Рубчинский» (бел.: «Гоша Рубчынскі»)
- 2016 — «Новая форма капитала» (бел.: «Новая форма капіталу»)
- 2016 — «Козырный туз» (бел.: «Казырны туз»)
- 2016 — «Ушла к реалисту» (бел.: «Сышла да рэаліста»)[7]
- 2016 — «Завод» (бел.: «Завод»)
- 2016 — «Здравствуйте, Анджелина» (бел.: «Добры дзень, Анджэліна»)
- 2017 — «Папочка, прости» (бел.: «Татачка, прабач»)
- 2017 — «Риса-чан» (бел.: «Рыса-чан»)
- 2017 — «Последняя дискотека» (бел.: «Апошняя дыскатэка»)
- 2018 — «Не хочу ничего знать» (бел.: «Не хачу нічога ведаць»)
- 2018 — «На заре» (бел.: «На світанку»)
- 2019 — «Падать в грязь» (бел.: «Падаць у бруд»)
Відэакліпы
правіцьЗноскі
- ↑ https://meduza.io/news/2020/12/26/pevitsa-monetochka-vyshla-zamuzh
- ↑ «Я боюсь стать обманщиком»(недаступная спасылка). znak.com (26 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2019. Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.znak.com
- ↑ НОВАЯ МУЗЫКА: МОНЕТОЧКА — НАРОЧИТО ПРИМИТИВНЫЕ ПЕСНИ ПОДРОСТКА ОБО ВСЁМ САМОМ ВАЖНОМ . furfur.me.
- ↑ Noize MC и Монеточка записали клип на песню «Чайлдфри» . lenta.ru (1 чэрвеня 2017).
- ↑ Лейбл М2 на Яндекс.Музыке . music.yandex.ru.
- ↑ Альбом «Ушла к реалисту - Single» (Монеточка) . music.apple.com (1 студзеня 2016).
- ↑ «Я волнуюсь, стесняюсь и боюсь»: Монеточка представляет клип «Ушла к реалистам» . daily.afisha.ru (20 студзеня 2017).
Спасылкі
правіцьМонеточка у Дудя: новая жизнь, новый дом, новый альбом
Манетачка на Вікісховішчы |