Маньчжура-Карэйскія горы
Маньчжура-Карэйскія горы — горная сістэма ва Усходняй Азіі, размешчана на паўночным усходзе Кітая, на поўначы КНДР і ў Прыморскім краі Расіі (усходнія адгор’і). Даўжыня больш за 1000 км. Пераважаюць вышыні 1000—2000 м, найбольшая 2750 м (вулкан Пэктусан). Складзены пераважна з гранітаў, сланцаў, базальтаў, вапнякоў. Плато і пласкагор’і, падзеленыя кароткімі хрыбтамі. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, хмызнякі. Каля грабянёў кедравыя сланікі. Радовішчы каменнага вугалю, каляровых металаў.
Маньчжура-Карэйскія горы | |
---|---|
Краіны | |
Рэгіёны | Хэйлунцзян, Прыморскі край |
Перыяд утварэння | верхні палеазой, кайназой |
Даўжыня | больш 1 000 км |
Шырыня | 500 км |
Найвышэйшая вяршыня | Пэктусан |
Найвышэйшы пункт | 2744 м |
Літаратура
правіць- Маньчжура-Карэйскія горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).