Пэктусан
Пэктусан або Байтаўшань — патэнцыйна актыўны вулкан на мяжы КНДР (правінцыя Янгандо) і Кітая (правінцыя Цзілінь). Гара мае вышыню 2744 м і з’яўляецца вышэйшай кропкай Маньчжура-Карэйскіх гор, таксама ўсёй Маньчжурыі і Карэйскага паўвострава.
Пэктусан? | |
---|---|
кіт.: 长白山 кар.: 백두산 кар.: 장백산 маньчж. ᡤᠣᠯᠮᡳᠨ ᡧᠠᠩᡤᡳᠶᠠᠨ ᠠᠯᡳᠨ кіт.: 長白山 | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карэйская назва Пэктусан азначае «белагаловая гара». Кітайская назва Чанбайшань і маньчжурская Голмін Шанг’ян Алінь азначаюць «вечна белая гара».
У 1959 годзе на карэйскай частцы вулкана быў створаны самы вялікі запаведнік Карэі, а на год пазней з кітайскага боку быў заснаваны прыродны рэзерват. У 1979 годзе яны былі аб’яднаны ў міжнародны біясферны запаведнік.
Геаграфія
правіцьНа вяршыні гары ў кратары вулкана размяшчаецца Нябеснае возера, з якога бярэ свой пачатак рака Сунгары. На схілах вулкана таксама знаходзяцца вытокі рэк Тумыньцзян і Ялуцзян.
Гара расце прыкладна на 3 мм у год з-за ўздыму магмы пад яе цэнтральнай часткай. Самая высокая частка пакрыта снегам каля 8 месяцаў у годзе. Да 1800 м схіл спадзісты. З пікаў, што навакол кальдэры, 16 паднімаюцца вышэй 2500 м. Мяркуюць, што кратар паўстаў у выніку моцнага вывяржэння ў 7 балаў у 969 годзе (± 20 гадоў). Выкінуў 96 км³ пароды.
Клімат
правіцьСярэднегадавая тэмпература на вяршыні складае каля −8,3 °C. Улетку тэмпература можа падымацца да 18 °C, а ўзімку — апускацца да −48 °C. Сярэдняя хуткасць ветру 11,7 м/с, сярэдняя вільготнасць — 74 %. За апошнія дзесяцігоддзі добра прыкметныя эфекты пацяплення клімату ў выглядзе моцнага памяншэння снежнай шапкі ў летні час.
Літаратура
правіць- Пэктусан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).