Марк Канстанцінавіч Гавурын
Марк Канстанцінавіч (Мардух Калманавіч) Гавурын (16 лістапада 1911, Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 11 красавіка 1992, Ленінград) — савецкі матэматык. Заснавальнік навуковай школы ў галіне тэорыі аптымізацыі, вылічальнай матэматыки і прыкладнога праграміравання. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Марк Канстанцінавіч Гавурын | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1911 ці 16 (29) лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1992 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1936), дзе і працаваў (у 1960-1969 гг. загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі, а з 1969 па 1980 год — кафедры даследавання аперацый). Адначасова (з 1940 года) у Ленінградскім аддзяленні Матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па функцыянальным аналізе, матэматычнай эканоміцы, вылічальнай матэматыцы, матэматычным праграмаванні.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 367.