Марк Іосіфавіч Петракавец

вучоны
(Пасля перасылкі з Марк Петракавец)

Марк Іосіфавіч Петракавец (10 красавіка 1937, Гомель — 18 лістапада 2006) — беларускі вучоны ў галіне трыбалогіі. Доктар тэхнічных навук.

Марк Іосіфавіч Петракавец
Дата нараджэння 10 красавіка 1937(1937-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 2006(2006-11-18) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера трыбалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Аляксеевіч Белы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся у Гомелі. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1959)[1]. Працаваў настаўнікам на Брэстчыне. З 1963 года ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАНБ — лабарант, старшы механік, малодшы, старшы, вядучы і галоўны навуковы супрацоўнік. У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Асноўны напрамак яго навуковых даследаванняў — механіка дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і яе прыкладанне да разліку вузлоў трэння. Аўтар звыш 80 навуковых прац і публікацый, у т.л. 7 манаграфій (3 выдадзены за мяжой). Мае 4 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы.

Член рэдакцыйнага савета міжнароднага часопіса «Трение и износ», Беларускага трыбалагічнага таварыства, спецыялізаванага савета Інстытута механікі металапaлімерных сіcтэм Нацыянальнай АН Беларусі па абароне доктарскіх дысертацый.

Бібліяграфія

правіць
  • Трение полимеров. — М., 1972 (в соавторстве).
  • Трение и износ материалов на основе полимеров. — Мн., 1976 (совместно с В. А. Белым, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком).
  • Механика дискретного фрикционного контакта. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990 (совм. с Свириденком А. И., Чижиком С. А.).
  • Tribology of polymers: adhesion, friction, wear, and mass-transfer. Tribology International. (совм. с Мышкиным Н. К.. Ковалевым А. В.).

Зноскі

Літаратура

правіць