Марскія конікі (Hippocampus) — род рыб сямейства іголкавых атрада колюшкападобных (пучкашчэлепных).

Марскія конікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippocampus Cuvier, 1816


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  166487
NCBI  72046
EOL  46567766
FW  35862

Род уключае каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных морах. Жывуць каля берагоў у зарасніках марской травы, водарасцей і каралаў.

Даўжыня да 20 см. Формай цела нагадваюць шахматную фігуру — каня. У самцоў у канцы хваста знаходзіцца вывадковая камера, дзе яны выношваюць ікрынкі. Кормяцца пераважна дробнымі ракападобнымі. Здольныя выдаваць нізкія гукі з амплпудай 500 — 4800 Гц, якія нагадваюць шчоўканне пальцамі.