Ма́рфа Барэ́цкая, ці Ма́рфа-паса́дніца (даты нараджэння і смерці невядомыя) — наўгародская баярыня, удава пасадніка І. А. Барэцкага. Вызначалася розумам, энергіяй і красамоўствам.

Марфа Барэцкая
Сцяг Наўгародская пасадніца (дэ-факта)
1471 — 1478
Сумесна з Дзмітрый Барэцкі (1471 — 1478)
Папярэднік Ісак Барэцкі
Пераемнік няма
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1503
Род Лашынскія
Імя пры нараджэнні Марфа Лашынская
Бацька Сямён Лашынскі ці Іван Лашынскі
Муж Ісак Андрэевіч Барэцкі[d]
Дзеці Дзмітрый, Фёдар, Ксенія
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Клаўдзій Лебядзеў. Марфа Пасадніца. Знішчэнне наўгародскага веча

У 1470-я г. разам з сынамі ўзначальвала варожую маскоўскаму вялікаму князю Івану IIІ групоўку баяр — прыхільнікаў пераходу Наўгародскай феадальнай рэспублікі ў падданства ВКЛ (гл. Барэцкія). У 1477 г. Марфа-пасадніца і яе прыхільнікі сарвалі ратыфікацыю вечам дагавора аб прызнанні Івана III неабмежаваным уладаром Ноўгарада. У студзені 1478 года Ноўгарад капітуляваў перад войскам Івана III, які выслаў Марфу-пасадніцу ў Маскву, потым у Ніжні Ноўгарад, дзе яна пад іменем Мар’і пастрыжана ў манашкі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць