Марына Міхайлаўна Раскова

Мары́на Міха́йлаўна Раско́ва (руск.: Мари́на Миха́йловна Раско́ва; 15 (28) сакавіка 1912, Масква — 4 студзеня 1943, пад Саратавам) — савецкая лётчыца-штурман, маёр (1942), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1940.

Марына Міхайлаўна Раскова
руск.: Марина Михайловна Раскова
Дата нараджэння 15 (28) сакавіка 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1943(1943-01-04)[1] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Гады службы 1938—1943
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і педагогаў. З 1932 года працавала ў аэранавігацыйнай лабараторыі Акадэміі паветранага флоту імя М. Я. Жукоўскага. У 1934 годзе атрымала званне штурмана ў Цэнтральным навучальным камбінаце ГПФ. Скончыла школу пілотаў Цэнтральнага аэраклуба (1935). З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У якасці штурмана самалёта ў 1938 годзе ўдзельнічала ў далёкіх беспасадкавых пералётах: 2 ліпеня (разам з П. Дз. Асіпенкай і В. Ламака) на гідрасамалёце па маршруце Севастопаль — Архангельск і 24-25 верасня (разам з В. С. Грызадубавай і Асіпенкай) на самалёце АНТ-37 па маршруце Масква — Далёкі Усход. У часы Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 камандавала авіягрупы па фарміраванні жаночых авіяпалкоў, са студзеня 1942 — камандзір жаночага бамбавальнага авіяпалка. Загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (пасмяротна). Раскова — аўтар кнігі «Занатоўкі штурмана» (1939).

Зноскі

  1. Marina Raskova // https://pantheon.world/profile/person/Marina_Raskova Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць

Марына Міхайлаўна Раскова на сайце «Героі краіны»