Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава
Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава (18 (31).1.1910, Харкаў — 28 красавіка 1993, Масква) — савецкая лётчыца, Герой Савецкага Саюза (02.11.1938), палкоўнік (1943). Член КПСС з 1941. Дачка лётчыка і авіяканструктара С. В. Грызадубава.
Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава | |
---|---|
укр.: Валентина Степанівна Гризодубова | |
Дата нараджэння | 14 (27) красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1993 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Сцяпан Васілевіч Грыдазубаў[d] |
Муж | Q105998845? |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла аэраклуб (1929), працавала ў ГВФ. 24-25 верасня 1938 разам з П. Дз. Асіпенка і М. М. Расковай на самалёце АНТ-37 здзейсніла беспасадкавы палёт з Масквы на Далёкі Усход, усталяваўшы жаночы міжнародны рэкорд далёкасці палёту. У гады Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 камандавала 101-м авіяцыйным палком далёкага дзеяння (пазней 31-м гвардзейскім бамбавальным авіяцыйным палком), які аказваў дапамогу партызанскім атрадам. Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.