Марына Юльянаўна Шода

Марына Юльянаўна Шода (нар. 1973, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларуская перакладчыца, выкладчыца БДУ.

Марына Юльянаўна Шода
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1973
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1995), аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «замежная літаратура». Выкладае міфалогію, беларускую і сусветную літаратуру, семіётыку культуры, гісторыю культуры на факультэце сацыякультурных камунікацый.

Жонка Андрэя Хадановіча, мае дачку Алену.

Творчасць правіць

У 2000—2005 гадах удзельнічала ў міжнароднай школе перакладчыкаў Translatorium.

Перакладае з польскай і ўкраінскай. Пераклала паасобныя творы Я. Івашкевіча, С. Мрожака, К. І. Галчынскага, П. Гюле, Е. Пільха, В. Такарчук, Ю. Андруховіча, Ч. Мілаша, Я. Корчака, Н. Гузеевай, М. Андрасюка.

Пераклады правіць

Konstanty Ildefons Gałczyński. Młynek do kawy / К.І. Галчыньскі. Кававы млынок // К.І. Галчыньскі. Сёмае неба. – Мінск : Логвінаў, 2006.

Jarosław Iwaszkiewicz. Matka Joanna od Aniołów / Яраслаў Івашкевіч. Маці Яанна ад Анёлаў // Панны зь Вілька: аповесьці і апавяданьні. – Мінск : Выдавец З. Колас, 2006.

Paweł Huelle. Mercedes-Benz. Winniczki, kałuże, deszcz. Przeprowadzka. „In Dublin’s fair city”. Cud. / Павел Гюле.Мэрсэдэс-Бэнц: Раман. Апавяданьні. – Мінск : Логвінаў, 2007.

Ołga Tokarczuk. Profesor Andrews w Warszawie / Вольга Такарчук. Прафэсар Эндрус у Варшаве // Дваццаць польскіх апавяданьняў. – Мінск : Логвінаў, 2007.

Sławomir Mrożek. Opowiadania: Słoń, Lew, Łabędź, Tło epoki, Ostatni husarz, Poezja etc. / Славамір Мрожак. Дом на мяжы: Выбраныя творы. – Мінск : Радыёла-Плюс, 2008.

Zbigniew Herbert. Cena sztuki. Tulipanów gorzki pach. Martwa natura z wędzidłem / Зьбігнеў Гэрбэрт. Спроба апісаньня…: Выбраная эсэістыка. – Мн.: Логвінаў, 2009.

Czesław Miłosz. Narodowośći / Чэслаў Мілаш. Нацыі // Księga Wielkiego Księstwa Litewskiego. – Sejny: Ośrodek „Pogranicze - sztuk, kultur, narodów”, 2009.

Olga Tokarczuk. Prawiek i inne czasy / Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. – Мн.: Логвінаў, 2010.

Czesław Miłosz. Rodzinna Europa / Чэслаў Мілаш. Родная Еўропа // Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. – Т. 2. – Мінск: Логвінаў, 2011.

Janusz Korczak. Kajtuś czarodziej / Януш Корчак. Кайтусь-чарадзей. - Мінск: Логвінаў, 2012.

Andrzej Franaszek. Milosz. Biografia / Анджэй Франашэк. Мілаш: біяграфія. - Мінск: Логвінаў, 2014 (у супрацоўніцтве з М. Казлоўскай і М. Пушкінай.)

Paweł Huelle. Weizer Dawidek / Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. – Мінск: Логвінаў, 2014.

Tadeusz Dołenga-Mostowicz. Znachor / Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Знахар. – Мінск: Логвінаў, 2016 (у супрацоўніцтве з М. Казлоўскай, М. Пушкінай і Г. Янкутай).

Florian Czarnyszewicz. Nadberezyńcy / Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы. – Мінск: Янушкевіч, 2017 (у супрацоўніцтве з А. Пятровіч, К. Маціеўскай, Г. Янкутай).

A. Burzyńska, M.P. Markowski. Teorie Literatury XX st. // А. Бужыньска, М. П. Маркоўскі. Тэорыі літаратуры XX ст. – Мінск: Медысонт, 2017 (У супрацоўніцтве з Т.Нядбаевай, М. Пушкінай, С. Рогач).

Olga Tokarczuk. Prowadź swój pług przez kości umarłych / Вольга Такарчук. Вядзі свой плуг праз косткі памерлых. – Мінск: Логвінаў, 2017.

Andrzej Maleszka. Magiczne drzewo. Czerwone krzesło / Анджэй Малешка. Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла. – Мінск: Янушкевіч, 2019.

Antoni Libera. Madam / Антоні Лібера. Мадам. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2019.

Andrzej Marek Grabowski. Ambroży Pierożek – przyjaciel smoków / Анджей Марэк Грабоўскі. Галляш Бяляшык, сябра цмокаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2020.

Józef Franciszek Fert. Życie Cypriana Norwida. Pamiątka dwusetnej rocznicy urodzin Poety / Юзаф Францішак Фэрт. Жыццё Цыпрыяна Норвіда Да двухсотгоддзя з дня нараджэння Паэта. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021.

Юрій Андруховіч. Рэкрэацыі (раман). Эсэ. // Юрый Андруховіч. Уводзіны ў геаграфію. Мн.: Логвінаў, 2006.

Прызнанне правіць

  • Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2015) у намінацыі «Проза» за пераклад раману Паўла Гюле «Вайзэр Давідзік».

Асноўныя публікацыі правіць

  • Шода М. Ю. /Міф як метад даследавання элементаў / М. Ю. Шода // Гуманитарные технологии в образовании и социосфере : сб. науч. ст. / редкол.: О. И. Уланович (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016. — с.254-259
  • Шода, М. Ю. «Кароль Мацюсь і яго прыгоды ў расейскіх і беларускіх перакладах» / М. Ю. Шода // ПрайдзіСвет. Інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — 2014. — № 15.
  • Шода, М. Ю. Януш Корчак «Кароль Мацюсь Першы»: праблемы перастварэння і адаптацыі / Шода М. Ю. Матэрыялы XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі». — Минск, 2013.
  • Шода, М. Ю. Мифология древнего мира: учебное пособие для студентов специальности 1-21 04 01 «Культурология» / М. Ю. Шода. — Минск, 2007.
  • Шода, М. Ю. Яшчэ адзін міф: аналіз цыклу вершаў пра Крука Тэда Х’юза / Шода, М. Ю. Материалы конференции "VII Международной научной конференции «Славянские литературы в контексте мировой». — Минск, 2005.
  • Шода, М. Ю. Миф и мифотворчество в поэтике У. Б. Йейтса / Шода, М. Ю. Литература в контексте культуры: типология, взаимосвязи, проблемы преподавания. Кафедральный сборник научных и научно-методических статей. Кафедра культурологии. — Минск, 2005.

Зноскі

Спасылкі правіць