Марыяна Барысаўна Подкіна
Марыяна[1] (Мар’яна)[2] Барысаўна Подкіна (10 лютага 1931, г. Краснадар, Расія — 4 кастрычніка 2003[3]) — расійская і беларуская артыстка балета, педагог. Народная артыстка Расіі (1967).
Марыяна Барысаўна Подкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 2003 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Марат Мусаевіч Газіеў[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1950 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча па класу педагога Кацярыны Гейдэнрэйх (дыплом з адзнакай), у 1951—1989 гадах выкладала ў ім.
У 1950—1974 гадах — салістка Пермскага тэатра оперы і балета.
З 1994 года — балетмайстар-пастаноўшчык Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, з 1998 года — рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У тэатры музычнай камедыі працавала з вядучымі артыстамі над спектаклямі «Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна, «Дон Кіхот» Л. Мінкуса і інш.
Да 1974 года выступала на сцэне. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы яркі, вобразны стыль танца, які вызначаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам. Першая выканаўца партый: Грушанька («Грушанька» Б. Машкова), Маці («Бераг надзеі» А. Пятрова), Марутка («Выбух» М. Крукава і Г. Церпілоўскага). Сярод іншых партый: Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С. Пракоф’ева) і інш.
Зноскі
- ↑ Паводле БЭ
- ↑ Паводле Тэатральнай Энцыклапедыі
- ↑ Подкіна Марыяна (Мар’яна) Барысаўна на сайце «Беларусь у асобах и падзеях»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Мар’яна Барысаўна Подкіна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.