Марыян Зындрам-Касцялкоўскі

польскі палітык

Марыян Зындрам-Касцялкоўскі (польск.: Marian Zyndram-Kościałkowski; 16 сакавіка 189212 красавіка 1946 года) — польскі палітык, прэм'ер-міністр Польшчы, падпалкоўнік Войска Польскага, масон.

Марыян Зындрам-Касцялкоўскі
польск.: Marian Zyndram-Kościałkowski
Прэм’ер-міністр Польшчы
13 кастрычніка 1935 — 15 мая 1936
Папярэднік Валеры Славэк
Пераемнік Феліцыян Славай-Складкоўскі
Прэзідэнт Варшавы[d]
2 сакавіка 1934 — 28 чэрвеня 1934
Папярэднік Зыгмунт Сламінскі[d]
Пераемнік Стэфан Стажынскі[d]
Нараджэнне 16 сакавіка 1892(1892-03-16)[1]
Смерць 12 красавіка 1946(1946-04-12)[1] (54 гады)
Род Касцялкоўскія[d]
Партыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юнацтве быў членам Саюза актыўнай барацьбы і Польскай вайсковай арганізацыі, жаўнер польскіх легіёнаў, палітык Польскага народнага таварыства «Вызваленне», Партыі працы, Працоўнага саюза вёскі і гарадоў і Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам, дэпутат Сейму ў 1922-1939 гадах, ваявода Беластоцкага ваяводства (1930-1934), камісар-прэзідэнт (мэр) Варшавы (з сакавіка па ліпень 1934 года), міністр унутраных спраў (1934-1935), прэм'ер-міністр Польшчы з 13 кастрычніка 1935 па 15 мая 1936 года, міністр працы і сацыяльнай абароны (19361939 гады). Апошнія гады правёў у Вялікабрытаніі.

Зноскі

  1. а б Marian Zyndram Kościałkowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny