Марыя Амалія Неапалітанская

Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.

Марыя Амалія Неапалітанская
фр.: Marie-Amélie de Bourbon-Siciles
Consort of France
9 жніўня 1830 — 24 лютага 1848
Нараджэнне 26 красавіка 1782(1782-04-26)[1][2][…]
Смерць 24 сакавіка 1866(1866-03-24)[1][2][…] (83 гады)
Месца пахавання
Род Неапалітанскія Бурбоны
Бацька Фердынанд I
Маці Марыя Караліна Аўстрыйская[d]
Муж Луі-Філіп I[3]
Дзеці Фердынанд Філіп[d][4], Антуан Арлеанскі[d], Луіза Марыя Арлеанская[5], Марыя Арлеанская[d][4], Луі Арлеанскі[d], Франчэска Арлеанская[d], Клеменціна Арлеанская[d], Франсуа Арлеанскі[d], Шарль Арлеанскі[d] і Генрых Арлеанскі[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Order of Queen Maria Luisa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.

Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.

Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.

У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.

25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.

У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.

Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.

Зноскі

  1. а б Marie-Amelie de Bourbon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Maria Amelia Teresa di Borbone, Principessa delle Due Sicilie // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Union List of Artist Names — 2020. Праверана 22 мая 2021.
  5. https://hedendaagsesieraden.nl/2024/10/22/louise-marie-dorleans/

Спасылкі

правіць