Марыя Мікалаеўна Худая

Марыя Мікалаеўна Худая (нар

Марыя Мікалаеўна Худая (нар. 9 студзеня 1940, Сякерычы Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Старшыня Беларускага аддзялення грамадскага аб’яднання «Міжнародны жаночы саюз „Адзінства“». Намеснік старшыні праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

Марыя Мікалаеўна Худая
Нараджэнне 9 студзеня 1940(1940-01-09) (81 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (бухгалтар-эканаміст), Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (выкладчык сельгастэхнікума), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг).

Працавала галоўным бухгалтарам, галоўным эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Ленінскі шлях», старшынёй калгаса «1 Мая» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама, першым сакратаром Нясвіжскага райкама КПБ, старшынёй Мінскага абласнога камітэта па экалогіі.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР восьмага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», сямю медалямі, ганаровымі граматамі[2] .

Зноскі