Марыя Крысціна Роль (шведск.: Maria Röhl; 26 ліпеня 1801, Стакгольм5 ліпеня 1875, Клара, Швецыя) — шведская мастачка.

Марыя Роль
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 ліпеня 1801(1801-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння Стакгольм,Швецыя
Дата смерці 30 чэрвеня 1875(1875-06-30)[4] (73 гады)
Месца смерці Клара, Швецыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік
Жанр партрэт[1]
Уплыў на Amanda Helander[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'яўляецца аўтарам партрэтаў вялікага ліку вядомых у Швецыі людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.

Яе карціны экспануюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме. Каралеўская бібліятэка Швецыі мае калекцыю з 1800 партрэтаў працы Роль. Марыя была членам Каралеўскай шведскай акадэміі Мастацтваў (1843) і афіцыйным партрэтыстам каралеўскага двара[8].

БіяграфіяПравіць

Марыя Роль нарадзілася ў Стакгольме ў заможнай сям'і, але збяднела пасля смерці бацькоў у 1822 годзе. У дзяцінстве марыла стаць гувернанткай, аднак, маючы схільнасці да мастацтва, вучылася жывапісу ў прафесара і гравёра Крысціяна Форсала[9]. У мастака Аляксандра Хамбрэ вучылася рабіць хуткія і рэалістычныя партрэтныя замалёўкі алоўкам.

Яе малюнкі сяброў і членаў сям'і Форсал атрымалі вядомасць. Роль хутка стала моднай у свецкім грамадстве і змагла зарабляць сабе на жыццё як мастачка. Заказчыкамі Марыі, якая практычна заўседы малявала алоўкам, былі небагатыя шведы, якія не маглі заплаціць ёй за працы ў алеі. Сярод іх вялікая колькасць вядомых людзей таго часу, арыстакратаў, акцёраў[10].

У 1843 годзе яна была прызначаная прыдворнай мастачкай. У 1843-1846 гадах вучылася ў Парыжы ў студыі Лявона Кагніта ў Французскай акадэміі Мастацтваў[10].

Пасля вяртання на радзіму Марыя заснавала ўласную мастацкую студыю ў Стакгольме. У апошнія гады жыцця мастачкі, распаўсюджванне атрымала фатаграфія, што скараціла заказы на выкананыя ёй партрэты.

Марыя Роль памерла 5 ліпеня 1875 года. Зараз яе карціны і малюнкі захоўваюцца ў Музеі акругі Эрэбру, у Нацыянальным музеі Швецыі, Каралеўскай бібліятэцы Швецыі і ў прыватных калекцыях[11].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. а б Maria C Röhl — 1917.
  2. Maria Röhl
  3. Maria Christina Roehl // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/12 (1874-1885), bildid: 00008151_00045 — С. 43. Праверана 14 красавіка 2018.
  5. Röhl, MARIA // http://www.svenskagravar.se/search?ShowFilters=False&Query=Maria+R%C3%B6hl+1875&ParishId=&GraveNumber=&BirthDate=&DeathDate=&BurialDate=&OrderByDesc=False&OrderBy=Svenskagravar.se. Праверана 21 сакавіка 2018.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  7. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Maria C Röhl (швед.) — 1917.
  9. Maria Röhl. Rkd.nl.
  10. а б Maria Christina Röhl - skbl.se
  11. Artist list of the National Museum of Sweden — 2016.

ЛітаратураПравіць

  • Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. ISBN 91-87896-03-6