Марыя Сяргееўна Каранеўская

Марыя Сяргееўна Каранеўская (4 снежня 1926(1926-12-04), Прыяміна, Барысаўская акруга1 снежня 2000(2000-12-01)) — савецкая калгасніца. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Марыя Сяргееўна Каранеўская
Род дзейнасці калгаснік
Дата нараджэння 4 снежня 1926(1926-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2000(2000-12-01) (73 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Марыя Каранеўская нарадзілася 4 снежня 1926 года ў вёсцы Прыяміна Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі Беларускай ССР (зараз Крупскага раёна Мінская вобласць Беларусь).

Пасля Вялікай Айчыннай вайны перабралася ў Гродзенскую вобласць[1].

Кіравала клубам у Харосіцы Навагрудскага раёна[1].

З 1955 года кіравала ільнаводчым звяном у калгасе імя Сталіна (з 1961 года «Світанак») Любчэнскага (з 1956 года — Навагрудскага) раёна Баранавіцкай (з 1954 года — Гродзенскай) вобласці. Пастаянна павышала кваліфікацыю, укараняла хімічную праполку і прымяненне мінеральных угнаенняў[1].

Паступова звяно Каранеўскай дасягнула ўраджайнасці да 11 цэнтнераў ільновалакна і 10 цэнтнераў насення лёну з гектара. У 1965 годзе звяно сабрала 12,4 цэнтнера льновалакна і 10,4 цэнтнера насення з гектара. Гэты вынік быў лепшым у Гродзенскай вобласці і заставаўся непераўзыдзеным дзесяць гадоў[1].

30 красавіка 1966 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну, удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна. Таксама атрымала залаты медаль «Серп і молат».[1]

У 1966 годзе з-за цяжкай хваробы перайшла з льнаводства ў жывёлагадоўлю[1].

Жыла ў Харосіцы[1].

Памерла 1 снежня 2000 года.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Короневская Мария Сергеевна. www.warheroes.ru. Праверана 19 кастрычніка 2024.