Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч
Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч (партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда;[4] 4 студзеня 1865, в. Цаперка Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці — 1887, Краснаярск) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка[5]. Актыўны дзеяч і член ЦК I Пралетарыята(руск.) бел..
Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч | |
---|---|
польск.: Maria Stefania Bohuszewiczówna | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1865[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1887[2][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | публіцыст |
БіяграфіяПравіць
Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 года жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З верасня 1882 года працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят»[4]. У пачатку 1884 года ўступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліпені 1884 года пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК[5].
Арганізавала выданне партыйнай газеты «Proletariat»[4], работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка[5].
30 верасня 1885 года арыштавана царскімі ўладамі[4] разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі(руск.) бел. ў 1887 годзе выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме[4][5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maria Stefania Bohuszewiczówna // NUKAT — 2002.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Богушевич Мария Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
ЛітаратураПравіць
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Wawrzykowska-Wierciochowa D. Maria Bohuszewiczówna. — Warszawa, 1968;
- Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. — Warszawa, 1985;
- ЭГБ, т. 1.