Марыінская жаночая гімназія (Мінск)

Мінск

Марыінская жаночая гімназія — колішняя сямікласная жаночая гімназія ў Мінску.

Марыінская жаночая гімназія
Заснаваны 1899
Тып гімназія
Адрас Мінск

Будынак правіць

Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. Падгорнай (цяпер вул. К. Маркса, № 29) узведзены ў 1879 годзе. Помнік архітэктуры эклектыкі[1].

Спачатку мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам, выцягнуты ў глыбіню двара[1].

Галоўны фасад вылучаны рызалітам з нязначным выступам і галоўным уваходам. Сцены прарэзаны высокімі лучковымі вокнамі, паміж імі руставаныя пілястры. Па восі будынка на першым паверсе знаходзіліся вестыбюль, на 2-м — актавая зала, у бакавых частках абапал калідораў — класы[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку размяшчаўся палітэхнікум, у 1925-32 — Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя Леніна, з 1933 — Дзяржаўнай карціннай галерэі. У 1930-я надбудавалі трэці паверх, завершаны атыкам. У 1960-х зроблена прыбудова да тарцовай часткі з боку двара[1].

Цяпер у будынку — паштовая служба і Музей сувязі[2].

Гісторыя правіць

 
Мінская марыінская жаночая гімназія

Адкрыта ў 1899 годзе. Марыінскай яна звалася таму, што адносілася да ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі Фёдараўны. У 1912 годзе ў каменным двухпавярховым будынку займалася 560 вучаніц.

Выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле[3].

Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў[4].

У Першую Сусветную вайну Марыінская гімназія пераведзена ў г. Прапойск, у 1917 годзе была закрыта[3].

Вядомыя выпускніцы правіць

 
Ірма Яўнзем, вучаніца Мінскай Марыінскай гімназіі, 1914

Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем.

Зноскі

  1. а б в г «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
  2. Марыінская жаночая гімназія (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  3. а б «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінск». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1988 год.
  4. В поисках утраченного(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць