Лідзія Іванаўна Ржэцкая

беларуская актрыса

Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 красавіка (17 красавіка) 1899, Мінск — 24 кастрычніка 1977, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1944), Народная артыстка СССР (1955).

Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Дата нараджэння 5 (17) красавіка 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1977(1977-10-24) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Міхаіл Аляксееў[d] і Лявон Гдальевіч Рахленка
Дзеці Таццяна Міхайлаўна Аляксеева і Валянціна Леанідаўна Рахленка
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Сталінская прэмія
IMDb ID 6720035
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1916 годзе. У 1917—1920 гадах працавала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1921 года — у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць

правіць

Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Для творчасці характэрны глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, палкая грамадзянскасць. Значнымі дасягненнямі сталі яе ролі ў беларускім рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Маці («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Наталля, цёця Каця, Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Каспарыха («Салавей» З. Бядулі), Ганначка («На Купалле» М. Чарота), Афрасіння («Машэка» Е. Міровіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка). У класічнай рускай і сусветнай драматургіі спалучала традыц. падыход да класікі з сучасным яго разуменнем, уласнай адметнай трактоўкай вобразаў: Мурзавецкая, Кручыніна і Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі[ru]», «Даходнае месца[ru]», «На ўсякага мудраца хапае прастаты[ru]» А. Астроўскага), Сакалова («Апошнія» М. Горкага), Фразіна («Скупы[ru]» Мальера). Сярод інш. роляў: Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К. Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л. Лявонава?!), Заіра («Мяцеж» Дз. Фурманава і С. Паліванава) і інш.

Выступала на радыё, здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннік спыніўся апоўначы»), Дзяржаўная прэмія СССР (1951).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаная ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Народная артыстка БССР (1944) i СССР (1955), Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1951) за ролю Аўдоцці Захароўны ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы.

Сям’я

правіць

Першы муж хімік Міхаіл Аляксееў памёр, калі іх дачцэ Таццяне было ўсяго 4 месяцы. Другі раз пабралася шлюбам з акцёрам Леанідам Рахленкам, ад якога нарадзіла дачку Валянціну[2], якая стала піяністкай.

Зноскі

Літаратура

правіць