Мары Дрэслер

Мары Дрэслер (англ.: Marie Dressler, 9 лістапада 1868 — 28 ліпеня 1934) — канада-амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар».

Мэры Дрэслер
Marie Dressler
Marie Dressler portrait crop.jpg
Дата нараджэння 9 лістапада 1868(1868-11-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1934(1934-07-28)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія кінаактрыса, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, сцэнарыст, кінарэжысёр
Кар’ера 19141933
Узнагароды «Оскар» (1931)
IMDb ID 0237597
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дрэслер, народжаная Лэйла Мары Корбер, нарадзілася ў канадскім горадзе Кобарг 9 лістапада 1868 года ў сям’і аўстрыйца Аляксандра Рудольфа Корбера і яго жонкі Ганны Хендэрсан. Яе акцёрскі талент выявіўся яшчэ ў дзіцячым узросце, а яе кар’ера на сцэне пачалася яшчэ ў 14 гадоў. У 1892 годзе яна дэбютавала на Брадвеі. Мары першапачаткова хацела стаць опернай спявачкай, але ўсё ж схілілася да вадэвіля. У пачатку 1900-х гадоў яна была ўжо адной з самых яркіх зорак у вадэвіля. У 1909 і 1910 гадах запісала 2 пласцінкі на «Edison Records».

У 1902 годзе яна пазнаёмілася з маладым канадскім акцёрам Макам Санетам і дапамагла яму атрымаць працу ў тэатры. Пасля таго як Санет стаў уладальнікам уласнай кінастудыі ён запрасіў Мары на ролю Цілі Бэнкс у свой фільм «Перапынены раман Цілі» (1914). У наступныя чатыры гады яна з’явілася яшчэ ў некалькіх фільмах, перш чым зноў не вярнулася ў вадэвілі.

У 1919 годзе пасля страйку акцёраў у Нью-Ёрку Акцёрская асацыяцыя прызначыла Дрэслер сваім першым прэзідэнтам. У 1927 годзе Мары патрапіла ў чорны спіс тэатральных прадзюсараў з-за таго, што прытрымлівалася жорсткай пазіцыі ў многіх акцёрскіх выступах. Але ў Мары заставалася шмат прыхільнікаў і сярод іх быў уладальнік MGM канадзец Луіс Б. Майер. Менавіта ён дапамог Дрэслер у 1927 годзе аднавіць яе кінакар’еру. Мары хутка дасягнула поспеху як кінаактрыса ў камедыях, нягледзячы на тое, што ўжо ёй ужо было 60 гадоў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Marie Dressler // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Marie Dressler // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://wfpp.cdrs.columbia.edu/pioneer/ccp-marie-dressler/ Праверана 5 чэрвеня 2019.
  5. https://www.mariedressler.ca/more-about-marie/marie-bio/childhood-leila-koerber

СпасылкіПравіць