Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі
Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі (1889 — 1937) — савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам аховы здароўя БССР (1922—1924).
Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Антонавіч Сянкевіч | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Іванавіч Барсукоў | ||||||
Нараджэнне | 1889 | ||||||
Смерць | 1937 |
Біяграфія
правіцьЗ юнацтва актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, 4 разы быў арыштаваны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі загадваў аддзелам палонных і бежанцаў Польскага камісарыята ў Народным камітэце нацыянальных спраў, з’яўляўся старшынёй Уральскага абласнога надзвычайнага Камітэта. З сакавіка 1918 г. вёў палітычную працу ў РСЧА, быў упаўнаважаным Рэвалюцыйнага камітэта Польшчы пры Рэўваенсавеце 4-й арміі РСЧА. З 1920 г. працаваў у Мінску начальнікам аддзела эвакуацыі, з ліпеня 1924 г. — дырэктарам Белхартрэста. У 1923—1924 гг. член Вярхоўнага Суда БССР.
З кастрычніка 1933 г. — упаўнаважаны Наркамата ўнутранага і знешняга гандлю СССР пры Саўнаркаме БССР.