Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920)

Маскоўскі дагавор 1920 года — мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 года ў Маскве.

Маскоўскі дагавор РСФСР і Літвы
Мірны дагавор паміж Расіяй і Літвой, заключаны ў Маскве 12 ліпеня 1920 г.
Літва і яе тэрытарыяльныя прэтэнзіі
Літва і яе тэрытарыяльныя прэтэнзіі
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падпісання 12 ліпеня 1920
Месца падпісання Сцяг РСФСР (1918—1937) РСФСР, Масква
Увайшоў у сілу 1920
Заканчэнне дзеяння без тэрміну
Страціў сілу 15 чэрвеня 1940
Падпісалі Адольф Ёфэ
Томас Нарушэвічус
Бакі Сцяг РСФСР (1918—1937) РСФСР
Сцяг Літвы Літва
Мова руская

Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай арміі на землях Беларусі летам 1920 у час савецка-польскай вайны. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел ССР[1]; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і груп», у тым ліку органаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 года перадаў Літве занятую 14 ліпеня 1920 года Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай арміі ў канцы жніўня 1920 года і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.

Перагаворы правіць

Перагаворы пачаліся ў маі 1920, і літоўскі бок спрабаваў выкарыстаць дзяржаўна-палітычны вакуум, які ўзнік на тэрыторыі Беларусі, найперш на паўночна-заходніх землях, пасля ліквідацыі ЛітБел ССР, настойваючы на перадачы Літве тэрыторый Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губерняў (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага павета Мінскай губерні. Савецкая дэлегацыя ў адказ прадставіла этнаграфічную карту, на якой было азначана пражыванне літоўцаў толькі на тэрыторыі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні (без Вільні). Але ў выніку савецкі бок пагадзіўся, ва ўмовах падрыхтоўкі наступлення супраць польскіх войскаў, перадаць Літве частку беларускіх земляў.[2]

Наш час правіць

Пэўная частка радыкальных палітыкаў Літвы трактуе дагавор як падставу для тэрытарыяльных прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках сучаснай беларускай гістарыяграфіі дагавор выступае як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народа.

Зноскі

  1. Фактычна — у ліпені 1919.
  2. Гісторыя Беларусі…

Літаратура правіць

  • Документы внешней политики СССР / Мин-во иностранных дел СССР; [Комиссия по изданию дипломатических документов: А. А. Громыко (пред.) и др.]. Т. 3: 1 июля 1920 г. — 18 марта 1921 г. / Редкол.: Г. А. Белов и др. — М.: Госполитиздат, 1957. — 723 с., [7] л. карт. — С. 28 — 42.
  • Знешняя палітыка Беларусі: зборнік дакументаў і матэрыялаў / Мін-ва замежных спраў РБ [і інш.]. Т. 1: 1917 — 1922 гг. / [Склад.: У. М. Міхнюк і інш.; Рэдкал.: І. І. Антановіч (старшыня) і інш.]. — Мн.: БелНДІДАС, 1997. — 395, [1] с. — ISBN 985-6099-36-6.
  • У. Ф. Ладысеў. Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі (метадалагічны аспект) // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навук. артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 422 с. ISBN 985-417-834-Х.
  • Гісторыя Беларусі / Пад рэд. М. Касцюка. У 6 т. Т.5. С.113, 114.
  • Навицкас, К. Литва и Антанта (1918 – 1920 гг.) / К. Навицкас. — Вильнюс: Минтас, 1970. — 139 с. — С. 128 — 130.