Адольф Абрамавіч Іофэ
Адо́льф Абра́мавіч Іофэ (10 кастрычніка 1883, Сімферопаль, Таўрыйская губерня, Расійская імперыя — 16 лістапада 1927, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі палітык і дыпламат караімскага паходжання. Падпісаў Рыжскі мірны дагавор 1921 года аб падзеле Беларусі і Украіны з Польшчай.
Адольф Іофэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Леў Карахан | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 (22) кастрычніка 1883 |
||||||
Смерць |
17 лістапада 1927[2][3] (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Адольф Абрамович Иоффе | ||||||
Бацька | Абрам Іофэ | ||||||
Дзеці | Nadezhda Joffe[d] | ||||||
Нацыянальнасць | яўрэй | ||||||
Веравызнанне | марксісцкі атэізм | ||||||
Партыя | Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (да 1917 г.) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раннія гады
правіцьНарадзіўся ў сям’і яўрэйскага купца, які спавядаў караімскае іўдзейства. Скончыў гімназію ў Сімферопалі. У 1903 годзе ўступіў у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП). Каб пазбегнуць зняволення за ўдзел у забурэннях 1905 года ў Расіі, з’ехаў у пачатку 1906 года ў Берлін. У маі 1906 года праз высылку з Германіі пераехаў у Вену да аднапартыйца Лейбы Бранштэйна. З 1908 па 1912 гады выдаткоўваў бацькоўскія грошы на выданне венскай газеты Бранштэйна «Праўда» (руск.: «Правда») і рэдактаваў яе міжнародны раздзел. У 1912 годзе яго арыштавалі ў Адэсе, выраклі на 10-месячнае зняволенне, затым выслалі ў Сібір.
Партыйная і чынавенская кар’ера
правіцьУ 1917 годзе вызваліўся з Сібірскай ссылкі ў выніку лютаўскага перавароту ў Петраградзе. Адтуль вярнуўся ў Крым, дзе абраўся прадстаўляць мясцовую суполку РСДРП у Петраградзе. У маі 1917 г. стварыў разам з Бранштэйнам фракцыю міжраёнцаў, што ўвайшла ў склад РСДРП (бальшавікоў) на яе 4-ым з’ездзе. На гэтым з’едзе, што праходзіў 26 ліпеня — 3 жніўня, Адольфа Іофэ абралі членам цэнтральнага камітэта (ЦК) РСДРП(б) без права голасу («кандыдатам»). 5 жніўня 1917 г. ЦК РСДРП(б) абраў яго ў склад сталага бюро ЦК. 6 жніўня Іофэ стаў кандыдатам у члены Сакратарыяту ЦК РСДРП(б), 20 жніўня — членам рэдакцыі бальшавіцкай газеты «Праўда», што праз забарону на выданне выходзіла тады пад назвай «Пралятар» (руск.: «Пролетарий»).
У верасні абраўся дэпутатам Петраградскае Думы, у якасці прадстаўніка ад якой 14-22 верасня браў удзел ва Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе. На нарадзе яго абралі членам Часовага савета Расійскай рэспублікі, са складу якой той выйшаў разам з іншымі бальшавікамі 7 кастрычніка 1917 года. Браў удзел у кастрычніцкім перавароце.
З 30 лістапада 1917 года і да падпісання мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 года з цэнтральнымі дзяржавамі ўзначальваў пасольства РСФСР (РСФСР) на перамовах у Брэсце. 2 снежня 1918 года падпісаў з цэнтральнымі дзяржавамі пагадненне аб спыненні агню.
У красавіку 1918 года Іофэ прызначылі расійскім паслом у Германіі. Аднак 6 лістапада нямецкі ўрад выслаў яго разам з усімі супрацоўнікамі пасольства з краіны за падрыхтоўку камуністычнага перавароту. На 8-ым з’ездзе Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) у маі 1919 года яго не пераабралі ў склад ЦК партыі. У 1919—1920 гадах узначальваў Раду абароны Украінскай ССР. 2 лютага 1920 года падпісаў Тартускі мірны дагавор з Эстоніяй, 12 ліпеня — Маскоўскі мірны дагавор з Літвой, 11 жніўня — мірны дагавор з Латвіяй. 12 кастрычніка 1920 года падпісаў у Рызе перамір’е з Польшчай, што выклікала Слуцкі збройны чын у Беларусі. 18 сакавіка 1921 года падпісаў з Польшчай Рыжскі мірны дагавор аб падзеле Беларусі і Украіны. Затым заняў пасаду намесніка старшыні Туркестанскай камісіі Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта і ўраду РСФСР. У 1922—1924 гадах быў паслом СССР у Кітаі. У 1923 годзе падпісаў з кіраўніком Кантонскага ўрада Сунь Ятсенам дамову аб дапамозе за супрацу Гаміньдана з Камуністычнай партыяй Кітая. У 1924—1926 гадах быў паслом СССР у Аўстрыі.
У 1927 годзе праз хваробу пакінуў службу і 16 лістапада скончыў жыццё самагубствам пасля выключэння 12 лістапада з Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў) падтрымванага ім Лейбы Бранштэйна, які ўзначальваў нутрыпартыйную левую апазіцыю. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- ↑ Иоффе Адольф Абрамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Иоффе Адольф Абрамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Adolf Abramowitsch Joffe // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120372258 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф Абрамавіч Іофэ