Махавік стракаты

Махавік стракаты[1], махавік чырвоны, казляк, падмо́шнік[1] (Xerocomus chrysenteron) — шапкавы базідыяльны грыб роду Махавік (Xerocomus chrysenteron) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Махавік стракаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xerocomus chrysenteron (Bull.) Quél., 1888


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1354920
MB  511893

Шапка грыба дыяметрам 4—10 см, пукатая і сухая. Колер шапкі светла-буры або карычневы, з трэшчынамі. Мякаць рыхлая, жаўтавата-белаватая, злёгку сінее на зломе. Гіменафор прырослы, бледна-жоўтага колеру, пазней зеленаватага. Ножка цыліндрычная, часам завужаная ўнізе, гладкая, суцэльная. Колер ножкі светла-жоўты, або жоўта-буры, часам з чырванаватым адценнем. Споры гладкія, верацёнападобнай формы.

Распаўсюджаны у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца ў лісцевых і мяшаных лясах, часам у хваёвых. З лісцевымі дрэвамі ўтварае мікарызу. Пладаносіць у ліпені—верасні.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Падмо́шнік, махавік стракаты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 68. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Xerocomus chrysenteron (Bull.) Quél., Fl. mycol. France (Paris): 418, 1888. — Boletus chrysenteron Bull., Histoire des champignons: 328 (1791). — B. communis Bull., Herb. Fr. 9: tab. 393 (1789). — Ceriomyces communis (Bull.) Murrill, Mycologia 1 (4): 155 (1909). — Versipellis chrysenteron (Bull.) Quél., Enchir. fung. (Paris): 157 (1886). — Xerocomellus chrysenteron (Bull.) Šutara, Czech Mycol. 60 (1): 49 (2008). — Xerocomus communis (Bull.) Bon, Docums Mycol. 14 (no. 56): 16 (1985) (1984). — Моховик пестрый (трещиноватый). — Махавiк дуброўны, казляк-стракач // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 57—58. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).

Спасылкі правіць