Махавік (род грыбоў)
Махавік, Казляк[1] (Xerocomus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Махавікі | |||||||||||||||||||||
Польскі грыб | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Xerocomus Quél., 1887 | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, жоўтая, буравата-аліўкавая, слізісгая або сухая. Спараносны слой трубчасты, жоўты, зеленавата-жоўты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або жаўтаватая з прыемным пахам і смакам, часта на зломе сінее. Споры верацёнападобныя, гладкія, бура-жоўтыя.
Пашырэнне
правіцьПашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 5 відаў: махавік зялёны, ці заечы баравік (Xerocomus subtomentosus), каштанавік, або польскі грыб (Xerocomus badius), махавік паразітны (Xerocomus parasiticus), махавік стракаты, ці чырвоны, або казляк (Xerocomus chrysenteron), махавік чырванеючы (Xerocomus rubellus). Трапляюцца ў хвойных і лісцевых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—верасні.
Выкарыстанне
правіцьЯдомыя.
Зноскі
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
Літаратура
правіць- Колас С. Махавікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).