Махамед Ульд Слахі

Махамед Ульд Слахі (араб. محمدو ولد الصلاحي‎‎, нар. 31 снежня 1970) — маўрытанец, які ўтрымліваўся ўладамі ЗША ў турме Гуантанама без прад’яўлення абвінавачванняў 14 гадоў. Пад вартай пацярпеў ад катаванняў спецслужб.

Махамед Ульд Слахі
араб. محمد ولد صلاحي‎‎
Род дзейнасці пісьменнік, інжынер, telecommunications engineer
Дата нараджэння 31 снежня 1970(1970-12-31) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ва ўніверсітэце ў Германіі па выйграным гранту. У пачатку 1990-х правёў некаторы час у трэніровачным лагеры «Аль-Каіды» і ваяваў у Афганістане супраць камуністычнага ўрада. Пасля вярнуўся ў Германію, потым паспрабаваў уладкавацца ў Канадзе, але ў 2000 годзе вярнуўся на радзіму[1].

У гэты час сарвалася спроба здзейсніць атакі адразу на некалькі гарадоў па ўсім свеце, запланаваная ў тэрміны паблізу 1 студзеня 2000 года. Галоўны фігурант справы — Ахмед Рэсам наведваў у горадзе Квебек тую ж мячэць, што і Ульд Слахі. Амерыканскія спецслужбы спрабавалі прадставіць апошняга другім галоўным абвінавачаным, але не змаглі нічога даказаць. Аднак для ўладаў ЗША Слахі ўжо быў у ліку магчымых падазраваных, і пасля тэрактаў 11 верасня ім зноў зацікавіліся. Стрыечны брат Махамеда — Абу Хафс быў правай рукой Усамы бін Ладэна. Аднак Слахі, у адрозненне ад сваяка, ад уладаў не хаваўся[1].

Пасля тэрактаў 11 верасня мужчына быў схоплены амерыканскімі спецслужбамі. Першапачаткова яго дапытвалі ў Іарданіі і Афганістане. Са жніўня 2002 года знаходзіўся ў Гуантанама, але яму не было прад’яўлена абвінавачвання. Па словах адваката Нэнсі Халандэр, міністр абароны ЗША Дональд Рамсфельд загадаў прымяніць у дачыненні да Слахі «спецыяльныя метады допыту»[1][2].

Махамед быў выпушчаны з Гуантанама толькі 17 кастрычніка 2016, праз больш за 14 гадоў зняволення. Пасля вызвалення ён вярнуўся ў Маўрытанію.

29 студзеня 2021 года ў New York Review of Books выйшаў адкрыты ліст Слахі і шасці іншых былых зняволеных Гуантанама. У ім вязні заклікалі новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна зачыніць турму.

«Дзённік Гуантанама» правіць

У турме Махамед вывучыў англійскую мову і напісаў 466 старонак свайго дзённіка ад рукі[2]. Яго адвакаты перадалі рукапіс журналісту Лары Сімсу, які рэдагаваў кнігу. Кожная старонка павінна была быць прадстаўлена ваенным цэнзарам. На працягу некалькіх гадоў кніга знаходзілася пад забаронай да публікацыі з боку амерыканскіх афіцыйных асоб. Мемуары «Дзённік Гуантанама» былі апублікаваны ў 2015 годзе, калі Слахі ўсё яшчэ ўтрымліваўся пад вартай[1][2].

Мемуары сталі асновай для фільма. Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760»[3], але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».

Прэм’ера фільма адбылася 12 лютага 2021 года.

Зноскі

  1. а б в г Общественное пытание (13 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  2. а б в «Дневник узника Гуантанамо»: заключённый самой страшной тюрьмы США написал книгу (21 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  3. Jodie Foster, Tahar Rahim & Shailene Woodley Board ‘Prisoner 760’, STX Launching At AFM. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 8 сакавіка 2021.