Мацей Алендзкі
Мацей Алендзкі (польск.: Maciej Olędzki; 23 снежня 1746, Падляшша — 6 красавіка 1816, Полацк[1]) — дзеяч Ордэна езуітаў, педагог.
Мацей Алендзкі | |
---|---|
польск.: Maciej Olędzki | |
Дата нараджэння | 23 снежня 1746 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1816 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1770 г. у Нясвіжы. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776—1780). У 1776 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза. З 1785 па 1789 гг. — місіянер у Расне. У 1789—1806 гг. — пракуратар маёнткаў (лац.: Procurator praedium) Полацкага езуіцкага калегіума[1]. Рэктар Мсціслаўскага езуіцкага калегіума (1806—1810)[2].
У 1810—1812 гг. — пракуратар дома (лац.: Procurator domus) Полацкага калегіума. Апошнія гады жыцця — міністр (лац.: minister дасведчаны і аўтарытэтны езуіт, які адказваў за адміністрацыйна-гаспадарчыя справы, а ў час адсутнасці рэктара (суперыёра) выступаў як яго намеснік; «аканом» ордэнскага дома[3]) у Полацкай езуіцкай акадэміі (1812—1816)[4].
Зноскі
- ↑ а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.