Мацей Карскі (польск.: Maciej Karski; 24 лютага 1662, Добжынская зямля Польшча — 10 лютага 1717, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, вучоны, педагог.

Мацей Карскі
польск.: Maciej Karski
Дата нараджэння 24 лютага 1662(1662-02-24) ці 1662
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1717(1717-02-10) ці 1717
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Верагодна, сын Казіміра Карскага і Ганны Радаеўскай[1]. Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1680 г. у Вільні. Вывучаў паэтыку і рыторыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, філасофію ў Віленскай акадэміі (1683—1686) і тэалогію і права ў Варшаве (1689—1693)[2]. Выкладаў рыторыку ў Плоцку (1688—1689, 1693—1694) і Варшаве (1694—1695), філасофію ў Полацку (1696—1699). У Віленскай акадэміі абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі[2]. Быў прафесарам кананічнага права і схаластычнай тэалогіі, а таксама прэфектам школ у Варшаве (1700—1708)[1].

Пад час Вялікай Паўночнай вайны выступаў у падтрымку Станіслава Ляшчынскага, а потым дабіваўся згоды паміж варагуючымі магнацкімі групоўкамі (у тым ліку паміж віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Людвікам Канстанцінам Пацеем)[2].

Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1709—1710) і Віленскай акадэміі (1710—1713). Адрадзіў дзейнасць акадэміі пасля спусташальнай акадэміі 1710 г. і аднавіў яе бібліятэку. Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1713—1716), прэпозіт у Доме прафесаў у Вільні (1716—1717)[1].

У час, калі праходзіў курс тэалогіі, па рэкамендацыі выкладчыка права А. Краснадэмбскага яму даручылі падрыхтаваць да друку чацвёртага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага (Вільня, 1693). Дзякуючы гэтай працы набыў вядомасць «знаўцы айчынных законаў». Шляхцічы часта выбіралі яго палюбоўным суддзёй, каб не звяртацца да Трыбунала ВКЛ[1][2].

Зноскі

Літаратура правіць